Выдавецтва «Пачатковая школа» далучылася да дабрачыннай акцыi «Чытанне — прастора iнфармацыi i ведаў» па перадачы разнастайных друкаваных выданняў бiблiятэкам сярэднiх школ i ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыi.
Вучнi 3 класа сярэдняй школы № 139 г. Мінска атрымалі ў падарунак часопісы «Отличник», расклады заняткаў і карысныя памяткі па школьных прадметах, якія дапамогуць ім у вучобе.
Арганізатар гэтай акцыі — Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Такім чынам мы супольна спрыяем справе выхавання любві да кнігі і чытання, пашырэнню ведаў і інтэлектуальнага патэнцыялу школьнікаў.
Дабрачынная акцыя «Чытанне — прастора iнфармацыi i ведаў»
3 апреля 2019