Рабочыя сшыткі “Урокі чытацкай граматнасці” ўтрымліваюць тэксты розных жанраў і распрацаваныя да іх заданні. Згодна з кампетэнтнасным падыходам пры навучанні чытанню важна навучыць дзяцей:
• карыстацца чытаннем як сродкам набыцця ведаў;
• усведамляць разнастайныя па форме, структуры і логіцы тэксты;
• з апорай на асабісты вопыт даваць ацэнку адзначаным у іх фактам, падзеям і з’явам;
• інтэрпрэтаваць успрыняты тэкст;
• здабываць патрэбную інфармацыю з розных крыніц.
Прапанаваныя выданні дадуць магчымасць настаўніку арганізаваць эфектыўную работу па фарміраванні ў вучняў чытацкай граматнасці на ўроках літаратурнага чытання, а таксама ў пазаўрочнай дзейнасці па прадмеце.
Замаўляйце рабочыя сшыткі ў інтэрнэт-краме pshop.by (http://bit.ly/2VM3mYj)
Мантаж відэа - Дар'я Драздовіч