Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Учредитель - Министерство образования РБ
november,25 2017 saturday
Главная - Территория таланта

Территория таланта

Максім Багдановіч

Максім Адамавіч Багдановіч, класік беларускай літаратуры, нарадзіўся ў 1891 г. у Мінску, у сям'і выкладчыкаў Мінскага гарадскога пачатковага вучылішча. Бацька будучага паэта — вядомы этнограф, фалькларыст і мовазнаўца Адам Ягоравіч Багдановіч у хуткім часе перавёз сям'ю ў Гродна. Там у пяцігадовым узросце Максім страціў маці, якая памёрла ад сухотаў.

Асірацелая сям'я перабралася ў Ніжні Ноўгарад. Аднак ні вучоба ў Ніжагародскай гімназіі, ні ўдзел у студэнцкім рэвалюцыйным руху, ні слабае здароўе не здолелі перашкодзіць Максіму цікавіцца сваёй далёкай Радзімай, самастойна вывучаць беларускую мову, пісаць на ёй: у 1907 годзе ў газеце "Наша ніва" з'яўляецца першае апавяданне шаснаццацігадовага аўтара — "Музыка".

У 1908 г. Адама Ягоравіча пераводзяць па службе ў Яраслаўль і Максім працягвае вучобу ў Яраслаўскай гімназіі, а ўвосень 1911 г. паступае ў Яраслаўскі юрыдычны ліцэй. Піша вершы, крытычныя артыкулы, займаецца перакладамі, актыўна друкуецца.

Летнія канікулы М. Багдановіч праводзіць на Беларусі, наведвае Вільню і рэдакцыю "Нашай нівы". У Вільні ў 1913 г. выходзіць яго "Вянок" — адзіны прыжыццёвы зборнік паэта. Праз два гады М. Багдановіч стварае для дзяцей паэму-казку "Мушка-зелянушка і камарык — насаты тварык".

У 1916 г., пасля заканчэння ліцэя, паэт прыязджае ў прыфрантавы Мінск, дзе працуе ў губернскім харчовым камітэце і ў мінскім камітэце Таварыства помачы ахвярам вайны. Пісьменнік пачынае складаць хрэстаматыю для пачатковай школы. 3-пад яго пяра выходзяць не толькі вершы, але і фельетоны, артыкулы, рэпартажы (сярод апошніх — "В гостях у детей", прысвечаны маленькім бежанцам-сіротам, сабраным у Норскім прытулку).

У лютым 1917 г. хворы на сухоты паэт вымушаны быў выехаць на лячэнне ў Крым. Памёр 25 мая 1917 г., пахаваны ў Ялце. У апошнія дні свайго жыцця ён працаваў над складаннем беларускага лемантара (буквара).

Лепшыя паэтычныя творы Максіма Багдановіча даўно ўвайшлі ў хрэстаматыі беларускай дзіцячай літаратуры. Многія яго вершы пакладзены на музыку А. Туранковым, М. Аладавым, А. Багатыровым, а "Зорка Венера" і "Слуцкія ткачыхі" сталі народнымі песнямі.

Публікацыі пра пісьменніка

Артур Вольскі. Страцім-лебедзь

Вершы М. Багдановіча

Возера

Вадзянік

Над возерам

Пугач

Хто мы такія?

Праясняецца пагода…

Прывет табе, жыццё на волі!

Фотагалерэя

Дом у Мінску, дзе нарадзіўся Максім Багдановіч. Мінск, 1928 г.

Бацькі Макісма Багдановіча.

Марыя Апанасаўна і Адам Ягоравіч Багдановічы з дзецьмі (справа налева) Максімам, Вадзімам і Лёвам. Гродно, 1895 г.

Яраслаўская мужчынская гімназія, дзе вучыўся паэт.

Максім Багдановіч сярод гімназістаў.

Библиотека детских журналов
Белорусский интернет-портал о домашних животных
Детский правовой сайт
Ахова птушак Бацькаўшчыны
Большой театр оперы и балета
Разработка сайта: БЕЛТА