Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Учредитель - Министерство образования РБ
november,25 2017 saturday
Главная - Территория таланта

Территория таланта

Святлана Клімковіч

Святлана Міхайлаўна нарадзілася 26 жніўня 1935 г. у Мінску ў сям'і пісьменніка. Скончыла аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. I. Леніна (1958 г.). Працавала карэктарам, літработнікам, адказным сакратаром газеты "Голас Радзімы" (1958—1970 гг.), літсупрацоўнікам газеты "Літаратура і мастацтва" (1970—1972 гг.), рэдактарам у часопісе "Народная асвета" (1972—l974 гг.), рэдактарам рэдакцыі праграм для моладзі на Беларускім тэлебачанні. У 1977І—1990 гг. — адказны рэдактар бюлетэня "Тэатральны Мінск". 3 1986 г. — член Саюза пісьменнікаў СССР.

 

Пачала друкавацца з 1958 г. Пісала апавяданні, нарысы, казкі, тэатральныя рэцэнзіі, артыкулы. Асобным выданнем выйшла казка "Лалі-Лаль" (1974 г.), на аснове якой былі створаны тэле- і радыёспектаклі.

 

Аўтар п'ес "Дар ляснога цара", "Балада пра белую вішню", "Гаўрошы Брэсцкай крэпасці", "Казка пра цара Юрыка і каваля Рымшу", "Вясновая песня". Напісала лібрэта опер "Дзікае паляванне караля Стаха" (пастаўлена ў 1989 г.) і "Францыск Скарына" (пастаўлена на Беларускім тэлебачанні ў 1990 г.). Зрабіла пераклад з польскай мовы, рэстаўрацыю і сцэнічную рэдакцыю оперы XVIII ст. "Апалон-заканадаўца, альбо Парнас рэфармаваны" (апублікавана і пастаўлена ў 1989 г.).

 

Апошнія гады працавала рэдактарам у часопісе "Пачатковая школа", на старонках якога апублікавала шэраг казак для дзяцей.

 

3 прыходам Святланы Міхайлаўны ў нашу рэдакцыю літаральна змяніўся "твар" часопіса: вельмі важкімі і грунтоўнымі сталі матэрыялы рубрык "Спадчына", "Наша чытанка" і иншыя. Дзякуючы Святлане Міхайлаўне аўтарамі часопіса з'яўляюцца такія вядомыя пісьменнікі, як Артур Вольскі, Барыс Бур'ян, Анатоль Вярцінскі, Анатоль Клышка, мастацвазнаўцы Гурый Барышаў, Вольга Нячай і іншыя.

 

Усе гады, што нам пашчасціла працаваць побач, Святлана Міхайлаўна была душой нашага калектыву. Яна не магла дня пражыць без работы. А яе добразычлівасць, справядлівасць, тонкае пачуццё гумару нікога не маглі пакінуць раўнадушнымі. Са смерцю гэтага чалавека ў 2001 годзе рэдакцыя нібы страціла частку сваёй душы.

 

След, які пакінула Святлана Міхайлаўна Клімковіч у беларускай культуры, думаецца, не змыюць ніякія навальніцы і жыццёвыя штормы.

 

Публікацыі пра пісьменніцу

 

Тамара Рэутовіч. Радкі, якія кранаюць сэрца

 

Публіцыстыка

 

Нібы святло далёкіх зорак. Да дня беларускага пісьменства і друку

У час, калі жыў Скарына

Прыгоды ў замку Алфавіт

 

Казкі

 

Лалі-Лаль

Палявая русалачка

Змяіны кароль

Зялёныя пацеркі

Заручальны пярсцёнак

Стары млынар

Ваўчыхі

 

Вершы

 

Стары лясун

Вясновыя песенькі

Асеннія песенькі

Библиотека детских журналов
Белорусский интернет-портал о домашних животных
Детский правовой сайт
Ахова птушак Бацькаўшчыны
Большой театр оперы и балета
Разработка сайта: БЕЛТА