Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Учредитель - Министерство образования РБ
november,25 2017 saturday
Главная - Территория таланта

Территория таланта

Янiна Жабко

Жабко Яніна Георгіеўна нарадзілася ў 1936 годзе ў с. Вяляцічы Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Бацька, Шыёнак Георгій Сямёнавіч, — заслужаны настаўнік Беларусі, 30 гадоў быў дырэктарам Вяляціцкай сярэдняй школы. Маці — Леакадзія Баляславаўна — таксама настаўнічала ў гэтай школе.

У 1954 годзе Яніна закончыла дзясяты клас і паступіла на трэці курс Барысаўскага педагагічнага вучылішча.

У 1956 годзе пачала сваю педагагічную дзейнасць настаўніцай пачатковых класаў, потым працавала настаўніцай музыкі і спеваў у г. Барысаве 8 гадоў.

Пасля пераезду на пастаяннае месца жыхарства ў Мінск Яніна Георгіеўна назаўсёды звязала свой лёс з дашкольнай педагогікай. Сваё педагагічнае прызнанне яна бачыла ў музычным выхаванні маленькіх дзяцей.

У 1963 годзе закончыла Маскоўскі вочна-завочны універсітэт мастацтва (інструмент — баян).

У 1968 годзе — пятую мінскую вячэрнюю музычную школу па класу фартэпіяна.

Мае дзвюх дзяцей.

Музыка і паэзія жылі ў душы Яніны Георгіеўны з самага маленства.

Першы верш яна напісала ў 10 гадоў. 3 юнацтва і па сённяшні дзень усім сваім сябрам і знаёмым піша віншавальныя песні і вершы.

Працуючы музычным кіраўніком у дзіцячай установе і рыхтуючы са сваімі выхавальнікамі чарговы ранішнік ці свята, яна сама стварала вершы, сцэнарыі, песні, танцы, карагоды, таму што цяжка было знайсці нешта новае ў старых рэпертуарных зборніках.

У 1990 годзе ўбачыў свет першы беларускамоўны музычны зборнік Я. Жабко «Усе поры года я вельмі чакаю», рэкамендаваны навукова-метадычным цэнтрам вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Міністэрства адукакцыі Рэспублікі Беларусь.

Сёння ў яе творчай скарбонцы 15 зборнікаў (9 музычных і 6 паэтычных).

На пасадзе музычнага кіраўніка Яніна Жабко адпрацвала 30 гадоў у дашкольнай установе. Таму паэтычную творчасць і песні размяркоўвае цыкламі — па порах года, так, як ідзе праца ў дашкольных і школьных установах.

У многіх зборніках яна выступае як сааўтар.

Друкуецца ў часопісах і газетах.

У праграме па музычнаму выхаванню для дзяцей дзіцячага ўзросту змешчаны яе 57 музычных твораў.

Словы да музыкі песень піша сама.

Публікацыі пра аўтара

«Край мой любiмы»

«Музыка на усе жыцце»

«Да апошняй жыццевай сцяжынкi»

«Капелькi»

«Первые песенки»: все такие маленькие, да какие удаленькие

«В мире волшебных красот»

Янiна Жабко: «Музыка — вясна маей душы»

«Мелодыя яе душы»

Зборнікі літаратурных і музычных твораў аўтара

«От зимы до осени». Загадки, стихи, головоломки, шарады. Занимательные страницы о временах года.  Минск, «Літаратураі мастацтва», 2011.

Загадки Янины Жабко

 

«За все судьбу благодарю». Стихотворения. Минск, «Четыре четверти», 2011.

 

 

 

«Пусть детство не торопится». Загадки, стихи, скороговорки, шарады. Минск, «Четыре четверти», 2011.

 

 

 

 

«Лучик солнышка». Сборник стихов, сказок и загадок для детей раннего и младшего дошкольного возраста. Минск, “Четыре четверти”, 2010.

 

 

 

«Первые песенки». Сборник песен для детей раннего и младшего дошкольного возраста. Минск, «Четыре четверти», 2010.

 

 

 

«Ці то казка, ці то быль». Вершы, казкі, апавяданні, лялечныя прадстаўленні. Для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Мінск, «Беларусь», 2009.

 

 

 

«Сколько музыки вокруг». Сборник песен для детей среднего и старшего дошкольного возраста и учащихся начальных классов в двух частях. Партия фортепиано В. И. Каретникова. Барановичи, «Издатель В.А. Грушевский», 2009.

«Мы хотим, чтоб птицы пели» (скачать песню)

«Мы хотим, чтоб птицы пели» (скачать фонограмму -1)

 

«Посмотрели мы в окно». 2-е издание, дополненное. Сборник стихов. Для широкого круга читателей. Мозырь, «Содействие», 2009.

 

 

 

«Солнечные зайчики». Песни для детей дошкольного возраста. Партия фортепиано А.Ф. Шунтова, В.И. Каретникова. Минск, «Четыре четверти», 2009.

 

 

 

«Капельки». Сборник песен для детей раннего и младшего дошкольного возраста. Мозырь, «Белый ветер», 2007.

 

 

 

 

«Золотые ключики».  Репертуарный сборник. Для музыкальных руководителей и воспитателей детских садов, а также для учителей начальных классов. Минск, «Белорусский верасень», 2005.

«Звездочка волшебная» (скачать песню)

«Звездочка волшебная» (скачать фонограмму -1)

«Самый душистый цветок» (скачать песню)

«Самый душистый цветок» (скачать фонограмму -1)

 

«Усе поры года я вельмi чакаю». Дапаможнік для педагогаў і музычных кіраўнікоў дашкольных устаноў. Минск, «Выд. Ул. М. Скакун» 1999.

Вершы i апавяданнi Янiны Жабко  

«Мульцiкi-пульцiкi» (скачать песню)

«Мульцiкi-пульцiкi» (скачать фонограмму -1)

«Земляныя яблыкi» (скачать песню)

«Земляныя яблыкi» (скачать фонограмму -1)

Библиотека детских журналов
Белорусский интернет-портал о домашних животных
Детский правовой сайт
Ахова птушак Бацькаўшчыны
Большой театр оперы и балета
Разработка сайта: БЕЛТА