Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Учредитель - Министерство образования РБ
february,28 2017 tuesday
Главная - Управление меню - Журнал "Пачатковая школа"

"Пачатковая школа" № 2'17

№2
Змест
Змест

   
   Выйшаў з друку часопіс “Пачатковая школа” № 2. На яго старонках вы знойдзеце метадычны каментарый да новага вучэбнага да­па­мож­ні­ка “Літаратурнае чы­тан­не”  для II класа ўстаноў агульнай сярэдняй аду­кацыі з беларускай мовай навучання. Артыкул пад­рых­та­ва­ны аўтарам да­па­мож­ні­ка М. В. Жу­ко­ві­чам.

   У адпаведнасці з новай праг­ра­май па рускай мове дапрацаванай з пункту глед­жан­ня кампетэнтнаснага падыходу, а таксама ў сувязі з павелічэннем колькасці гадзін у тыдзень, прадугледжаных на вывучэнне рускай мовы, аўтар вучэбнага дапаможніка М. Б. Анціпава прапануе дадатковыя моўны і дыдактычныя матэрыялы. Практычныя заданні фарміруюць веды другакласнікаў па тэмах “Слово”, “Предлог”, “Корень слова”.

    Аб метапрадметных кампетэнцыях на ўроках рускай мовы расказвае загадчык ла­ба­ра­торыі пачатковай адукацыі НІА А. А. Гулецкая. Прапанаваныя ёю прыклады вучаць малодшых школьнікаў класіфікаваць матэрыял па адным ці некалькіх прыметах, устанаўліваць ўзаемасувязі і заканамернасці, аргументаваць, прыводзіць доказы.

   Аўтары вучэбных і метадычных дапаможнікаў па прадмеце “Чалавек і свет” для кла­са Г. У. Трафімава і С. А. Трафімаў падрыхтавалі метадычныя рэкамендацыі да ўрокаў па тэмах, якія раней не вывучаліся: “Меры предосторожности при обращении с животными” і “Экономика семьи”.

   У рыбрыцы “Метадычная майстэрня” – індывідуальныя лісты навучання па ўсіх тэмах “Мая Радзіма – Беларусь”, кампетэнтнасна-арыентаваныя заданні на ўроках па прадметах “Чалавек і свет” і “Матэматыка”, а таксама канспект урока выяўленчага мастацтва.

  На дыску — трэнажор па рускай мове “Написание большой буквы в словах“

Библиотека детских журналов
Белорусский интернет-портал о домашних животных
Детский правовой сайт
Ахова птушак Бацькаўшчыны
Большой театр оперы и балета
Разработка сайта: БЕЛТА