"ПAЧАТКОВАЯ ШКОЛА" № 4'18


Адкрывае красавіцкі нумар інтэрв’ю з дырэктарам СШ № 1 г. Бярозы, аўтарам вучэбных дапаможнікаў па літаратурным чытанні для II—IV класаў Мікалаем Васільевічам Жуковічам, і яго фота змешчана на вокладку часопіса.
Працягваем друкаваць дыягнастычныя матэрыялы для 4 класа — гэтым разам па матэматыцы і змястоўным блоку “Мая Радзіма — Беларусь”, яны ж у выглядзе картак для работы на ўроку прапануюцца на дыску.
Разважаннямі аб стане выкладання ўрокаў літаратурнага чытання і сакрэтамі фарміравання чытацкай граматнасці на прыкладзе ўрока пазакласнага чытання дзеліцца кандыдат педагагічных навук С. І. Гін.
Аб кампетэнтнасным падыходзе і арганізацыі групавога ўзаемадзеяння на ўроках матэматыкі, рускай мовы, прадмета “Мая Радзіма — Беларусь”, музыкі ідзе размова ў артыкуле М. Б. Гарбуновай.
У пачатку сакавіка, у час работы XXV Міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу былі ўзнагароджаны пераможцы III Рэспубліканскага конкурсу “Творчасць маладых педагогаў”. У гэтым нумары знаёмім з пераможцамі конкурсу і прапануем матэрыялы, адзначаныя дыпломам III ступені.
Заканчэнне метадычных матэрыялаў, распрацаваных аўтарамі новых падручнікаў беларускага і рускага літаратурнага чытання, а таксама прадмета “Чалавек і свет” чытачы знойдуць на старонках красавіцкага нумара часопіса.
На каляровай укладцы два постары — “Дзень Перамогі” і “2018 — год малой радзімы”. У мультымедыйным дадатку — інтэрактыўны трэнажор “Птушкі Беларусі”, урокі літаратурнага і пазакласнага чытання, АБЖ.