Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Учредитель - Министерство образования РБ
june,22 2018 friday
Главная - Методические журналы - "ПAЧАТКОВАЯ ШКОЛА"

"ПAЧАТКОВАЯ ШКОЛА" № 5'18

№5
Змест
Змест

  У майскім ну­ма­ры чы­та­чы ча­со­піса «Па­чатковая шко­ла» знаёмяцца з аўта­рамі ВМК «Чалавек і свет» для I – III класаў – Сяргеем Анатольевічам і Галінай Уладзі­міраўнай Трафімавымі.

  Дыягнастычныя матэрыялы да ўрокаў літаратурнага чытання ў IV класе падзелены на дзве катэгорыі – работа з мастацкімі і навукова-пазнавальнымі тэкстамі. Як і раней, на старонках часопіса змешчаны метадычныя рэкамендацыі, а тэксты і заданні да іх прапануюцца ў выглядзе картак на дыску.

  Педагагічным вопытам дзеліцца калектыў пачатковай школы г. Бяроза. У рубрыцы “Адрасы перадавога вопыту” прапануюцца: урокі матэматыкі (II клас, тэма “Параўнанне двухзначных лікаў”), літаратурнага чытання (IV клас, “перакулены ўрок” – знаёмства з казкай “Ад крадзенага не пасыцееш”), прадмета “Чалавек і свет” (III клас, тэма “Значэнне лесу”); артыкул пра выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій пры засваенні слоўнікавых слоў; прыклад работы трэнінгавай групы, накіраванай на карэкцыю дзіцяча-бацькоўскіх адносін.

  У рубрыцы “Конкурс” змешчаны матэрыялы, адзначаныя дыпломамі II ступені: урок матэматыкі ў II класе, урок літаратурнага чытання ў IV класе, выхаваўчае мерапрыемства па тэме здаровага ладу жыцця. На каляровай укладцы пачынаем друкаваць серыю постараў па прадмеце “Мая Радзіма – Беларусь” — у гэтым нумары наглядныя дапаможнікі для першага ўрока (тэма “Беларусь – мая Радзіма”) і трэцяга ўрока (тэма “Нашы продкі”).

  На дыску, акрамя дадатковых матэрыялаў да артыкулаў часопіса, прапануюцца план і мерапрыемствы для работы летняга лагера. Рубрыка дыска “Педагагічная скарбонка” знаёміць з распрацоўкамі ўрокаў

  для школ з беларускай мовай навучання:

  •   Гукі [ц], [ц’]. Навучанне грамаце;
  •   Квадрат. Матэматыка. II клас;
  •   Рашэнне простых і састаўных задач. Матэматыка. II клас;
  •   Водныя багацці Рэспублікі Беларусь. Чалавек і свет. III клас;
  •   Правописание безударных гласных в корне слова. Русский язык. III класс;

  і для школ з рускай мовай навучання:

  •   Однокоренные слова. Корень. Русский язык. II класс.

  У нашай каштоўнай скарбонцы – рубрыцы “Сустрэча з пісьменнікам”, якая ў відэафармаце ўжо пазнаёміла з шэрагам беларускіх дзіцячых пісьменнікаў ( У. Ліпскім, М. Чарняўскім, І. Муравейкам, М. Маляўкам, В. Жуковічам і інш.), гэтым разам сустракаемся з Наталляй Бучынскай.

Библиотека детских журналов
Белорусский интернет-портал о домашних животных
Детский правовой сайт
Ахова птушак Бацькаўшчыны
Большой театр оперы и балета
Разработка сайта: БЕЛТА