Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Учредитель - Министерство образования РБ
june,22 2018 friday

"ПAЧАТКОВАЯ ШКОЛА" № 4'17

№4
Змест
Змест

  «Няг­ле­дзя­чы на тое што на­ву­чаль­ны год за­кан­чваец­ца, са­мы час па­ду­маць пра ме­та­дыч­нае за­бес­пя­чэн­не адукацыйнага пра­цэ­су ў но­вым на­ву­чаль­ным го­дзе. На ста­рон­ках кра­са­віц­ка­га ну­ма­ра вы зной­дзе­це ма­тэ­рыя­лы, якія пра­дуг­ледж­ваюць кам­пе­тэн­тнас­ны па­ды­ход у на­ву­чан­ні ма­лод­шых школь­ні­каў.

  «У рубрыцы “Адрасы перадавога вопыту” знаёмім з напрацоўкамі педагогаў СШ № 40 г. Магілёва. На ўроку матэматыкі чацвёртакласнікі вучацца рашаць задачы на рух у процілеглых напрамках, пры вывучэнні тэмы “Багацці нетраў роднай зямлі” (“Чалавек і свет”, 3 клас) вучні набываюць веды аб карысных выкапнях і знаходжанні радовішчаў на карце Беларусі. На факультатыўным занятку “Паход у магазін” школьнікі адкрываюць сакрэты інфармацыі на этыкетках харчовых прадуктаў (дата вырабу, тэрмін захоўвання, каларыйнасць, складнікі, краіна-вытворца), замацоўваюць веды аб размеркаванні тавараў па аддзелах, а таксама аб прафесіях людзей, што працуюць у магазіне. На “перакуленым” бацькоўскім сходзе педагог дапамагае бацькам вучняў выпрацаваць эфектыўныя прыёмы навучання дзяцей навыкам бяспечных паводзін у розных жыццёвых сітуацыях.

  «Рубрыка “Конкурс” змяшчае матэрыялы прызёраў II конкурсу “Творчасць маладых педагогаў”, якія атрымалі дыпломы III ступені. Гэта ўрокі літаратурнага чытання ў 2 класе (тэма: “В. Лукша. За што люблю я Новы год”), “Чалавек і свет ” у 2 класе (тэма: “Насякомыя. Матылі”) з мультымедыйнай прэзентацыяй і пазакласнае мерапрыемства “У песнях славім Беларусь”.

  «На каляровай укладцы постары да размешчаных у нумары урокаў – “Насякомыя. Матылі” і “Багацці нетраў роднай зямлі”. Багатае напаўненне мае мультымедыйны дадатак. Апроч PDF-фармату ўсяго зместу часопіса, дадатковых матэрыялаў (ілюстрацыі, карткі, мультымедыйныя прэзентацыі) тут прапануюцца ўрокі літаратурнага чытання (“А. Ліндгрэн. Малыш і Карлсан” і “І. Навуменка. Жоржык”) і АБЖ (“Правілы пажарнай бяспекі”), трэнажор па беларускай мове “Правапіс т – ц” і кантата А. Чыркуна “Радзіма Беларусь” (словы, ноты, аўдыязапіс).

Библиотека детских журналов
Белорусский интернет-портал о домашних животных
Детский правовой сайт
Ахова птушак Бацькаўшчыны
Большой театр оперы и балета
Разработка сайта: БЕЛТА