Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Учредитель - Министерство образования РБ
june,22 2018 friday

"ПAЧАТКОВАЯ ШКОЛА" № 1'16

№1
Змест
Змест  

 Дарагія чытачы! Дзякуй тым, хто застаецца з любімым выданнем ужо не першы год, і вітаем тых, хто далучыўся да нас толькі зараз. Будзем разам удасканальваць наш навукова-метадычны часопіс, сустракаючыся не толькі на яго старонках, але і ў вашых педагагічных установах.

   У гэтым нумары вашай увазе прапануецца грунтоўны артыкул па кантрольна-ацэначнай дзейнасці пры безадзнакавым навучанні і з выкарыстаннем 10-бальнай сістэмы. Нягледзячы на тое што закра-нутая тэма не новая, змешчаны матэрыял дапаможа кожнаму актуалізаваць свае веды па сістэме ацэньвання ў пачатковых класах.

  На каляровых укладках прапануем: жывёльны свет Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь і выкарыстанне нетрадыцыйных тэхнік на ўроках выяўленчага мастацтва.

   Выяўленчае мастацтва — адзін з творчых прадметаў, і змест укладкі дапаможа настаўніку абудзіць дзіцячую фантазію. Вучні змогуць выканаць работу, абраўшы любую з прапанаваных тэхнік, у выніку чаго атрымаюцца вельмі розныя пейзажы, аб’яднаныя агуль-най тэмай.

   На ўроках выяўленчага мастацтва важна акцэнтаваць увагу на ўменні дзяцей бачыць прыгажосць навакольнай прыроды. Але каб навучыцца гэта заўважаць, трэба не за камп’ютарам ці планшэ-там бавіць час, а ўзяць лыжы ці санкі і пайсці коўзацца па снезе, а калі снегу няма, пакатацца на каньках на штучным катку. Вярнуцца ў збітай набакір шапцы, з мокрымі рукавіцамі, можа, нават згубіўшы колькі гузікаў, але ў рэшце рэшт вельмі задаволеным і шчаслівым. А шчаслівы чалавек надта ўспрымальны да прыгажосці і настроены на дабрыню і пазітыў! Раю і дарослым не зважаць на ўзрост, а разам з дзецьмі ў выхадны дзень накіравацца на горку і з’ехаць хоць некалькі разоў — лепшы рэлакс знайсці цяжка.

  Захаваць у сваёй душы дзіцячае ўспрыманне прыроды і зімо-вых забаў — як гэта неабходна педагогу, асабліва настаўніку пачат-ковых класаў! Разумны, мудры, добра адукаваны педагог, які вало-дае сучаснымі педагагічнымі тэхналогіямі і паспявае за ўсімі інавацы-ямі, — гэта сапраўдны прафесіянал. А калі сюды дадаць, як у добрую страву спецый, крышачку дзяцінства — атрымаецца настаўнік, якому вучні вераць безумоўна і на якога будуць арыентавацца і ў школьныя гады, і ў далейшым жыцці. Такі педагог лёгка сее “разумнае, добрае, вечнае”. І ўраджай яго, як правіла, — паспяховыя людзі!

   

Библиотека детских журналов
Белорусский интернет-портал о домашних животных
Детский правовой сайт
Ахова птушак Бацькаўшчыны
Большой театр оперы и балета
Разработка сайта: БЕЛТА