Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Учредитель - Министерство образования РБ
june,22 2018 friday

"ПAЧАТКОВАЯ ШКОЛА" № 4'16

№4
Змест
Змест  

26 красавіка адзначаецца трыццацігоддзе з дня Чарнобыльскай катастрофы.  Менавіта пасля Чарнобыля кардынальна змяніліся ўяўленні чалавека абсваёй ролі ў прыродным асяроддзі. Да тае пары існавала перакананне, што  чалавек — цар прыроды. А Чарнобыльская трагедыя паказала, што ніякія мы не цары, а толькі маленькая часцінка ў Сусвеце, такая як дрэва, кветка, матылёк. І нельга пабудаваць і пражыць шчаслівае жыццё, адарваўшыся ад каранёў — ад прыроды маці.

Каб навучыць школьнікаў жыць у гармоніі з сабой і наваколлем, трэба пад трымаць іх наяўную цікавасць да аб’ектаў жывой і нежывой прыроды, ствараць умовы для гарманічных стасункаў з імі. Эфектыўным вопытам экалагічнай аду кацыі на старонках нашага часопіса дзеліцца педагагічны калектыў Даўжанскай сярэдняй школы Віцебскага раёна.

Экалагічны напрамак чырвонай ніткай праходзіць не толькі праз усе адука цыйныя мерапрыемствы ў гэтай установе, але і праз усё жыццё дзяцей і дарос лых. Школьнае лясніцтва, якому сёлета споўніцца 50 гадоў, — найлепшыя ўмовы для знаёмства вучняў з жывёльным і раслінным светам свайго краю, для асэнсавання экалагічных праблем, для арганізацыі даследаванняў вучняў, для захаплення прыгажосцю прыроды, для правядзення экскурсій і прагулак ды ў рэшце рэшт проста для штодзённых зносін чалавека і прыроды. У такіх умовах вучні з маленства засвойваюць правілы экалагічных паводзін.

А ці можна паспяхова выхоўваць любоў да прыроды без такіх натуральных умоў?

Вядома, экалагічная адукацыя не можа быць штучнай, адарванай ад жыцця. Але існуе шмат спрыяльных момантаў, калі прыродаахоўныя задачы лёгка і арганічна ўпісваюцца ў адукацыйны працэс. Любы ўрок можна пабудаваць на прыродазнаўчым матэрыяле, асабліва калі для гэтага існуе актуальная нагода: Сусветны дзень турызму (27 верасня), Сусветны дзень абароны жывёльнага свету (4 кастрычніка), Міжнародны дзень птушак (1 красавіка) і інш. А як не адзначыць такое светлае свята, як дзень Сонца — 3 мая?! Бязмежная пра стора фантазіі дапаможа аб’яднаць увесь адукацыйны працэс вакол гэтай прыдатнай, вечнай, дзівоснай тэмы, наталіўшы патрэбу і дзяцей, і дарослых у станоўчых эмоцыях — менавіта з сонейкам асацыююцца пяшчота, радасць, жыццё.

Існуе шмат форм экалагічных мерапрыемстваў, якія абуджаюць цікава сць школьнікаў да жывой і нежывой прыроды, жаданне жыць з ёю ў згодзе. У тым ліку і віртуальныя экскурсіі, якія былі размешчаны на дыску “Пачатковай школы”. Малодшым школьнікам будзе цікава наведаць музей прыроды і эка логіі (№ 2/2012), батанічны сад (№ 7/2012), Бярэзінскі біясферны запавед нік (№ 11/2012), пазнаёміцца з жыццём птушак увосень і зімой (№ 8, 12/2014), пабачыць прыгожых разнастайных матылькоў (№ 4/2015).

Матэрыялы навукова метадычнага часопіса і яго мультымедыйнага дадатку знаёмяць чытачоў з найлепшымі напрацоўкамі педагогаў з розных куткоў краіны, а адаптаваць гэты каштоўны вопыт пад свае магчымасці — цікавая і вырашаль ная задача для неабыякавых, крэатыўных настаўнікаў і намеснікаў дырэктара, на якіх і арыентуецца “Пачатковая школа”.

 

Библиотека детских журналов
Белорусский интернет-портал о домашних животных
Детский правовой сайт
Ахова птушак Бацькаўшчыны
Большой театр оперы и балета
Разработка сайта: БЕЛТА