Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Учредитель - Министерство образования РБ
june,22 2018 friday

"ПAЧАТКОВАЯ ШКОЛА" № 6'16

№6
Змест
Змест

Вось і лета за акном. Канікулаў чакалі не толькі вучні, педагогі таксама марылі пра перадых. У мінулым засталіся кантрольныя работы, выпрабаванні, даведкі, падрыхтаваныя па выніках навучальнага года. Педагог мае заслужаны тайм аўт.

І тым не менш, зразумела, што школа не закрываецца на ўсё лета — частка школьнікаў наведвае лагеры адпачынку на базе ўстановы адукацыі. А ў летніх аздараўленчых лагерах жыццё віруе бруіцца!

Напрыканцы навучальнага года Міністрам адукацыі быў выдадзены загад “Аб правядзенні рэспубліканскай акцыі “Лета на карысць”, мэта якой — якас ная арганізацыя і правядзенне летняй аздараўленчай кампаніі. Кожны вучань па свойму правядзе лета. Нехта адпачне з бацькамі на моры і ўжо не на карце, а ўвачавідкі пазнаёміцца з новай краінай — у навучальным годзе ён зможа з захапленнем расказваць пра адметнасці новых мясцін.

Значная колькасць здабывае веды і ўражанні ў лагеры адпачынку. Гэтае арганізаванае жыццё найбольш напаўняе разнастайным вопытам — для школьнікаў шчыруюць цэлыя педагагічныя калектывы. Пасля змены ў лагеры дзеці прывозяць шмат рухавых, лінгвістычных, дыдактычных гуль няў, якім навучаць сваіх аднакласнікаў на ўроках, перапынках, у групе падоўжанага дня.

Некаторых будуць радаваць вясковыя прасторы, сяброўства з катом ці сабакам, катанне на кані, спеў птушак, рыбалка разам з дарослымі, купанне ў рэчцы ці возеры.

Нават тыя школьнікі, якія большую частку канікулаў правядуць у сваёй мясцовасці, маюць права на цікавае змястоўнае жыццё. І для іх адкрытыя дзверы цэнтраў пазашкольнай работы і бібліятэк — там таксама ладзяцца рознага кшталту мерапрыемствы.

Самы час заахвоціць дзяцей чытаннем — тых, хто пакуль яшчэ не заха піўся працэсам, не адчуў яго смаку.

Важна таксама мінімізаваць камп’ютарныя гульні, бо інфармацыйныя тэхналогіі вельмі сур’ёзна адваёўваюць дзіцячы час у навучальным годзе — летам знаходзіцца ім годная замена: больш рухавых і спартыўных гульняў.

Усё скіравана на тое, каб школьнікі падраслі падужэлі, добра адпачылі, загартаваліся, наталілі патрэбу ў рухах, новых ведах, уменнях, уражаннях.

Ствараючы ўмовы для насычанага летняга жыцця, важна помніць і пра працоўны напрамак у выхаванні: вучні — не хворыя людзі, якім прапісана рэабілітацыя, узмоцненае харчаванне, забавы. Дзеці ахвотна далучаюцца да пасільнай працы: прыбірання ў пакоі, догляду хатніх жывёл і пакаёвых раслін, мыцця посуду, збору грыбоў ягад, дапамогі састарэлым. Пад кіраўніцтвам дарослых дзеці здольныя зрабіць шмат неабходных спраў. Фарміраванне працоўных навыкаў — адзін з фактараў развіцця гарманічнай асобы.

Добрага плённага лета, паважаныя педагогі, вам і вашым вучням! Няхай у новым навучальным годзе, падводзячы вынікі гэтага хуткацечнага перыяду, кожны з задавальненнем адзначыць, што лета ўдалося — на карысць, на зда роўе, на радасць!

Библиотека детских журналов
Белорусский интернет-портал о домашних животных
Детский правовой сайт
Ахова птушак Бацькаўшчыны
Большой театр оперы и балета
Разработка сайта: БЕЛТА