Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Учредитель - Министерство образования РБ
june,22 2018 friday

"ПAЧАТКОВАЯ ШКОЛА" № 10'16

№10
Змест
Змест

Так павялося, што рэйтынг навучальнай установы ў многім залежыць ад паказчыкаў паспяховасці вучняў, колькасці атрыманых дыпломаў ды ў рэшце рэшт ад працэнта выпускнікоў, што паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Атрымліваецца, што адукацыйны працэс, які складаецца з навучання і выхавання, устанаўлівае прыярытэт толькі ведаў. Безумоўна, у чалавека, які добра вучыцца, шмат чым цікавіцца, шукае разнастайную інфармацыю ў шматлікіх крыніцах, больш шансаў атрымаць у далейшым добрую адукацыю і выбраць прафесію па душы.

Аднак і станаўленне важных чалавечых якасцей нельга ўспрымаць як нешта другараднае, дробязнае, бо ёсць рызыка выправіць у дарослае жыццё высакакласнага спецыяліста, але дрэнна адаптаваную да соцыуму асобу, якая не мае сяброў і не можа стаць шчаслівай, бо не навучылася наладжваць добрыя стасункі ні з аднагодкамі, ні з дарослымі, не можа шчыра і пазітыўна ўспрымаць навакольнае асяроддзе, бачыць прыгажосць у прыродзе, мастацтве, паўсядзённасці. Часта такое адбываецца, калі значныя дарослыя — педагогі і бацькі — прад’яўляюць завышаныя патрабаванні, шмат крытыкуюць і мала хваляць, прытым кіруюцца добрымі намерамі, імкнуцца такім чынам заахвоціць дзіця да паспяховага навучання, матываваць яго. Але існуе шмат іншых, пазітыўных, дзейсных спосабаў абудзіць у вучняў прагу да новых ведаў. Мы да гэтай тэмы звяртаемся пастаянна. Прапануем артыкулы ў дапамогу педагогам і ў гэтым нумары — укараненне “перакуленага” навучання ў адукацыйны працэс, аналіз праблемы непаслушэнства, фарміраванне эмпатыі ў школьнікаў.

Як жа закласці ў малодшага школьніка асновы чалавечнасці — суперажывання, шчырасці, дабрыні, умення і жадання прыйсці на дапамогу?

Важна помніць выказванне У. Адоеўскага: “Не спяшайцеся заўчасна зрабіць вашага вучня батанікам, заолагам, прывучыце яго перш за ўсё быць чалавекам”. Без сумнення, выхаваўчы напрамак ва ўстановах адукацыі не застаецца па-за ўвагай адміністрацыі і педагогаў — ладзяцца класныя і інфармацыйныя гадзіны, гутаркі, пазакласныя мерапрыемствы на розныя этычныя тэмы. Чаму ж тады гэты пасыл не заўсёды дасягае сваёй мэты? У чым справа? Перш за ўсё неабходна ўспрымаць клас як калектыў, дзе кожны вучань — асоба! Няхай у школьнікаў штосьці атрымліваецца не зусім добра, аднак у кожнага ёсць схільнасці да пэўнай дзейнасці, у якой пры спрыяльных умовах ён можа дасягнуць сваіх вяршынь.

Карацей кажучы, прыйшла пара за лесам убачыць дрэвы. І кожнаму “дрэўцу” даць сваю часцінку любві — вядома, калі ёсць што даць. Любая справа, зробленая з душою, мае ў выніку добры прадукт. Пасеяныя сёння зярняты дабрыні, спагады, пяшчоты заўтра дапамогуць вучням стаць не толькі паспяховымі спецыялістамі, але і шчаслівымі людзьмі. Дабрыня і любоў — найлепшыя інвестыцыі ў будучыню!

 

Библиотека детских журналов
Белорусский интернет-портал о домашних животных
Детский правовой сайт
Ахова птушак Бацькаўшчыны
Большой театр оперы и балета
Разработка сайта: БЕЛТА