Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Учредитель - Министерство образования РБ
june,22 2018 friday

"ПAЧАТКОВАЯ ШКОЛА" № 1'15

№1
Змест
Змест

Прабачце, дарагія чытачы, што адкрываем гэты нумар жалобнай навіной. Мы, супрацоўнікі выдавецтва, усе ўміг асірацелі. Пайшла з жыцця дарагая для нас Наталля Генадзьеўна ВАНІНА — заснавальнік нашага часопіса, генератар шматлікіх ідэй і актыўны ўдзельнік іх рэалізацыі, унікальны кіраўнік, а яшчэ шчыры сябра, чалавек, які ўмеў суперажываць кожнаму, Асоба з вялікай літары.

“Если вы удачно выберете труд и вложите в него всю душу,
то счастье само отыщет вас”. Памятаеце гэтае выказванне вядомага педагога К. Д. Ушынскага? Такой працай ад душы было ўсё жыццё Наталлі Генадзьеўны Ванінай.

У 1991 годзе, калі наша краіна набыла незалежнасць, у дапамогу новаму пакаленню настаўнікаў быў створаны на­вуковаметадычны часопіс “Пачатковая школа”, які ўзначаліла Н. Г. Ваніна. Педагагічная грамадскасць прыняла гэтае выданне як доўгачаканае, роднае, сваё! І “Пачат­ковая школа” пачала збіраць вакол сябе творчых, таленавітых, апантаных любімай справай аўтараў. Усе разам адчувалі вялікі пад’ём, надзвычайнае натхненне, шчырае жаданне ствараць дзеля роднай краіны!

Менавіта наш часопіс пазнаёміў настаўнікаў Беларусі з вядомымі сёння айчыннымі вучонымі, якія займаюцца праблемамі пачатковай школы. А колькі таленавітых педагогаў адкрыта дзякуючы Наталлі Генадзьеўне Ванінай! Многія з іх, без сумнення, удзячны гэтай неардынарнай, нястомнай Асобе.

Ішоў час, рэдакцыя пашыралася — і перарасла ў выдавецтва. Усё, што стваралася нашым дружным калектывам, нараджалася перш-наперш у планах кіраўніка. Бывала, з Наталляй Генадзьеўнай у нечым не пага­джаліся, але час паказваў, што яна заўсёды мела рацыю — такім шырокім кругаглядам, аналітычным мысленнем і тонкай інтуіцыяй яна валодала. Як вынік — усё, што ствараецца ў выдавецтве “Пачатковая школа”: навукова-метадычныя і дзіцячыя часопісы, дапаможная і дзіцячая літаратура, электронныя выданні — вышэйшага гатунку. Інакш працаваць Наталля Генадзьеўна не ўмела…

Усе мы прыходзім у гэты свет, каб хаця б на нейкі час зрабіць яго святлейшым. Наталля Генадзьеўна шчыра дзялілася сваёй кіпучай энергіяй і душэўнай цеплынёй з усімі, хто сустракаўся на яе жыццёвым шляху. Праца пад яе кіраўніцтвам для кожнага сталася не проста школай, а сапраўднай акадэміяй выдавецкай справы і жыцця!

Мы будзем і надалей рэалізоўваць яе задумкі і ісці наперад. Часопісы прадоўжаць выходзіць, кнігі — друкавацца. А ў цяжкіх сітуацыях у думках мы будзем звяртацца да Наталлі Генадзьеўны — як зрабіла б яна, што параіла б?..

Кожны з нас пакідае свой след у жыцці і памяць пра сябе. Памятаем пра гэта…

Алена СУГАКА,
загадчык рэдакцыі.

 

Библиотека детских журналов
Белорусский интернет-портал о домашних животных
Детский правовой сайт
Ахова птушак Бацькаўшчыны
Большой театр оперы и балета
Разработка сайта: БЕЛТА