Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Учредитель - Министерство образования РБ
june,22 2018 friday

"ПAЧАТКОВАЯ ШКОЛА" № 2'15

№2
Змест
Змест

Прывітанне, дарагія педагогі! Вялікі дзякуй усім, хто прагаласаваў за наш часопіс, падпісаўшыся на яго, усім, хто застаўся з намі і хто далучыўся толькі ў гэтым годзе. Будзем імкнуцца забяспечваць вас неабходнымі матэрыяламі як на старонках часопіса, так і ў мультымедыйным дадатку.

Мінулы год мы ў выдавецтве працавалі пад знакам роднай мовы. Не будзем парушаць традыцыі — значную ўвагу і сёлета нададзім беларускай мове.

У № 1/2015 мы пачалі цыкл матэрыялаў для падтрымліваючых і стымулюючых заняткаў “Буслік” на ўвесь год. Працягваем змяшчаць тэматычныя загадкі, якія распачалі ў № 11/2014, і факультатыўныя заняткі “Беларускае красамоўства” (пачатак у № 8/2014).

Праект “Прафесіі”, які з’явіўся ў часопісе ў 2013 г., дапамагае настаўнікам у прафарыентацыйнай падрыхтоўцы вучняў, знаёмячы іх з сакрэтамі майстэрства. У гэтай рубрыцы часопіса, як і заўсёды, вас чакаюць падрабязныя сцэнарыі пазакласных мерапрыемстваў, а на дыску — шмат літаратурнага і нагляднага матэрыялу.

2015 год абвешчаны Годам моладзі. Маладосць — самы цудоўны час, калі маеш жаданне змяняць увесь свет у лепшы бок, калі энергіі хапае і на выкананне прафесійных абавязкаў, і на грамадскія даручэнні. Каму пашанцавала, каму хапіла ўпэўненасці ў сабе і мэтанакіраванасці, той і ў далейшым будзе дзяліцца з усім светам сваім святлом.

Дарэчы, хіба ўзрост вызначае наша імкненне да актыўнага жыцця? Маладосць — гэта не толькі знешняя прывабнасць. У большай ступені гэта стан душы, шчырае адкрытае сэрца, жаданне прыйсці на дапамогу тым, хто адчувае ў гэтым патрэбу. Без сумнення, большасць настаўнікаў адзначаюць гэтыя станоўчыя якасці ў сабе, а значыць, застаюцца маладымі незалежна ад узросту!

Мы адкрываем новую рубрыку, якую, напэўна, многія чакалі, — “Маладому спецыялісту”. У ёй будуць друкавацца матэрыялы, якія дапамогуць пачынаючым настаўнікам без педагагічнага вопыту сістэматызаваць свае тэарэтычныя веды і набываць практычныя навыкі. Перш наперш гэта пасяджэнні метадычных аб’яднанняў, на якіх будуць разглядацца пытанні валодання нарматыўнымі дакументамі, сучаснымі педагагічнымі і інфармацыйнымі тэхналогіямі, прымяненне кантрольна ацэначнай дзейнасці настаўніка пры адзнакавым і безадзнакавым навучанні і рашэнне іншых, актуальных для ўсіх педагогаў
праблем.

Наперадзе — першае веснавое свята. Менавіта з ім да нас прыходзіць надзея на цёплае сонейка, добры адпачынак, пазітыўныя змены. Няхай жа мары і надзеі спраўдзяцца! Застаёмся разам!

 

Библиотека детских журналов
Белорусский интернет-портал о домашних животных
Детский правовой сайт
Ахова птушак Бацькаўшчыны
Большой театр оперы и балета
Разработка сайта: БЕЛТА