Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Учредитель - Министерство образования РБ
june,22 2018 friday

"ПAЧАТКОВАЯ ШКОЛА" № 3'15

№3
Змест
Змест

Дарагія педагогі!

Сёлета мы адзначаем 70-годдзе Вялікай Перамогі. Усё далей у мінулае сыходзяць гістарычныя і адначасова трагічныя вехі той страшнай вайны. Але час ніколі не сатрэ з памяці імёны загінуўшых герояў, назвы бітваў і нечалавечыя намаганні пакалення ваеннага ліхалецця, людзей, якія выстаялі, вытрымалі і перамаглі!

Цяжка пераацаніць значэнне прыкладаў грамадзянскага і чалавечага подзвігу байцоў Чырвонай Арміі, партызан, піянераў-герояў  у выхаванні патрыятызму, пачуццяў адданасці Радзіме і адказнасці за яе лёс. У гэтым нумары мы прапануем блок матэрыялаў, якія адлюстроўваюць жыццё дзяцей у час вайны. Дзеці і вайна — гэта супярэчлівыя, амаль несумяшчальныя паняцці. Лепей бы словы гэтыя ніколі не стаялі побач!

Сёння, у XXI стагоддзі, ізноў ідуць войны на планеце. Задача пе­­­дагогаў — сфарміраваць у вучняў устойлівае перакананне: разум­ныя людзі аддаюць перавагу не сіле, а розуму. Трэба вучыцца дамаўляцца, весці перамовы, прыкладаць намаганні, каб пазбегнуць канфлікту. З дзяцінства неабходна навучыць кожнага чалавека цаніць не толькі сваё жыццё, але і жыццё іншых, не кулакамі даказваць сваю праўду, а толькі словамі і аргументамі. Бо калі для некага бойка становіцца адзіным магчымым спосабам вырашэння праблем, то, стаўшы дарослым, ён можа нават не задумацца аб дыпламатычных шляхах і перамовах, а адразу возьмецца за зброю.

У апошнія дзесяцігоддзі навука псіхалогія вылучыла асобны раз­дзел — канфлікталогію. На старонках часопіса мы неаднойчы разглядалі праблемы дзіцячай агрэсіўнасці і яе карэкцыі, дапамогі гіперактыўным дзецям, ролю тактыльных кантактаў у псіхалагічнай бяспецы, уплыў камп’ютарных гульняў на душэўны стан школьнікаў. У 2014 г. быў прапанаваны шэраг урокаў зносін, на якіх малодшыя школьнікі таксама вучацца пазбаўляцца адмоўных якасцей і выхоўваць у сабе талерантнасць і любоў да тых, хто побач. Распачатыя ў № 2/2015 гульні для групы падоўжанага дня таксама накіраваны на фарміраванне пазітыўных стасункаў паміж вучнямі.

Усе праблемы і комплексы чалавека каранямі заўсёды паглыб­ляюцца ў яго дзяцінства. Калі педагогі разам з бацькамі створаць умовы для фарміравання пазітыўнага асяроддзя для кожнага вучня
і ў дарослае жыццё ён пойдзе са шчырым добразычлівым успрыманнем сябе і іншых — гэта і будзе самы лепшы ўклад у будучыню.

Мы ніколі не забудзем герояў Вялікай Айчыннай вайны — дарослых і дзяцей, што набліжалі Вялікую Перамогу. І перад усім цывылізаваным грамадствам стаіць найважнейшая  задача — пазбегнуць вайны ў далейшым, бо мір — найвялікшая каштоўнасць!

 

Библиотека детских журналов
Белорусский интернет-портал о домашних животных
Детский правовой сайт
Ахова птушак Бацькаўшчыны
Большой театр оперы и балета
Разработка сайта: БЕЛТА