Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Учредитель - Министерство образования РБ
june,22 2018 friday

"ПAЧАТКОВАЯ ШКОЛА" № 5'15

№5
Змест
Змест

Наперадзе — доўгачаканае лета, і першае яго свята —  Міжнародны дзень абароны дзяцей. Па традыцыі ладзіцца вялікая колькасць мерапрыемстваў у парках і на іншых пляцоўках. Для юных грамадзян Рэспублікі Беларусь ужо шмат гадоў працуе дзіцячы прававы сайт, дзе ў гульнявой форме школьнікі могуць замацаваць свае веды па да­­дзеным накірунку.

Галоўнае права  — права на жыццё. Усе дарослыя разумеюць каштоўнасць чалавечага жыцця, таму і вучым мы бяспечным паво­дзінам на дарогах ці вадаёмах, расказваем аб карысці і шкодзе агню. З кожным годам усё больш разнастайныя формы і метады выкарыстоўваюць настаўнікі, і гэта дае свае вынікі — школьнікі маюць навыкі бяспечных паводзінаў. У школьных лагерах, вядома, гэтыя навыкі яны замацуюць.

Права на пражыванне ў сям’і часам парушаецца — нярэдкімі з’яўляюцца выпадкі, калі біялагічныя бацькі ў выніку сваіх асацыяльных паводзінаў пазбаўляюцца бацькоўскіх правоў. У такіх сітуацыях дзеці змяшчаюцца ў дзіцячыя дамы.  Апошнім часам пашырылася колькасць прыёмных і  апекунскіх сем’яў, дзе ў рэшце рэшт гэтыя падранкі атрымліваюць бацькоўскую цеплыню і клопат.

Ёсць у дзяцей права на атрыманне адукацыі, на развіццё асабістых талентаў, фізічных і разумовых здольнасцей — і ўся сістэма адукацыі зацікаўлена, каб таленты юных грамадзян шырыліся і каб яны ў далейшым праслаўлялі сваю Радзіму. Задача педагога  найбольш складаная: дапамагчы кожнаму вучню адкрыць здольнасці і  накіраваць школьнікаў на іх развіццё.

Канвенцыя аб правах дзіцяці прадугледжвае абарону непаўналетніх ад усялякіх формаў фізічнага, псіхалагічнага гвалту. Калі казаць пра фізічнае пакаранне, то большасць насельніцтва ўсё ж разумее, што гэта нецывілізаваныя метады ў выхаванні. А вось грубае абыходжанне, навешванне ярлыкоў, абраза, на жаль, яшчэ даволі часта сустракаецца як у сем’ях, так і ў школах — калі не з боку педагогаў, дык з боку аднакласнікаў.

Праз усю Канвенцыю аб правах дзіцяці чырвонай ніткай праходзіць павага да асобы, выхаванне пачуцця ўласнай годнасці. Грамадзянін, якога паважаюць з дзяцінства, вырастае з такімі ж адносінамі да ўсіх, з кім сутыкаецца ў жыцці. Ён дзеліцца з навакольнымі не толькі сваімі ведамі і ўменнямі, а і шчырай добразычлівасцю і павагай.

Важна давесці да вучняў і такі пастулат: яны маюць не толькі правы, але і абавязкі. Гэта дапаможа не стаць спажыўцамі матэрыяльных
і духоўных выгод, а паспрыяе станаўленню сталай Асобы.

Што казаць, прафесія педагогаў — не з самых лёгкіх. Важна не толькі вучыць, а і выхоўваць. Але ж вы, паважаныя настаўнікі, бачыце вынікі сваёй працы, няхай не адразу, а праз гады, калі вашы падрослыя  вучні “выходзяць у людзі”.

Библиотека детских журналов
Белорусский интернет-портал о домашних животных
Детский правовой сайт
Ахова птушак Бацькаўшчыны
Большой театр оперы и балета
Разработка сайта: БЕЛТА