Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Учредитель - Министерство образования РБ
june,22 2018 friday

"ПAЧАТКОВАЯ ШКОЛА" № 9'15

№9
Змест
Змест

2015 год прызнаны ЮНЕСКА годам Міхала Клеафаса Агінскага. Гэта сусветна вядомая асоба мае самае непасрэднае дачыненне да Беларусі. Гэта наш гонар! І мы як удзячныя патомкі ўшаноўваем памяць славутага кампазітара: у Маладзечне ўсталяваны помнік М.-К. Агінскаму і адна з вуліц горада носіць яго імя. Ёсць вуліца Агінскага і ў Гродне. У 2011 г. Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь была выпушчана залатая манета “Міхал Клеафас Агінскі”. У 2013 г. у Маладзечне адбылася прэм’ера оперы “Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт” (кампазітар А. Залётнеў, аўтар лібрэта і рэжысёр-пастаноўшчык С. Макарэй, галоўны дырыжор і мастацкі кіраўнік Р. Сарока). У верасні 2014 г. у вёсцы Залессе Смаргонскага раёна адбылося ўрачыстае адкрыццё сядзібы-музея Агінскага. Мы ўносім свой уклад у ганаровую справу ўшанавання — прапануем вам, дарагія педагогі, артыкул (с. 4) і каляровую ўкладку да юбілею славутага кампазітара.

На шчасце, нам, беларусам, ёсць кім ганарыцца! Усяслаў Чарадзей, Ефрасіння Полацкая, Вітаўт, Леў Сапега, Францыск Скарына, Сімяон Полацкі, Напалеон Орда, Францішак Багушэвіч, Яўхім Карскі, браты Тышкевічы, Якуб Колас, Янка Купала… Пералік нашых славутых землякоў можа доўжыцца бясконца. Сярод людзей, якія здабываюць славу сваёй Радзіме, не толькі дзеячы галіны мастацтва — пісьменнікі, кампазітары, мастакі, а і спартсмены, касманаўты, прадстаўнікі іншых прафесій.

Трэба адзначыць, што ганарыцца можна не толькі вядомымі продкамі, а і сучаснікамі накшталт маладога праграміста Генадзя Каратке­віча, які на нашых з вамі вачах, дарагія педагогі, штурмуе адну вяршыню за другой, усё больш сур’ёзную і складаную. Без сумнення, мы назіраем за нараджэннем камп’ютарнага генія. Немалая заслуга ў яго поспехах належыць тым педагогам, што змаглі своечасова ўбачыць здольнасці хлопчыка і дапамагалі яму развівацца па ўласным вектары.

У кожнай школе ёсць такія брыльянцікі, важна іх заўважыць і стварыць умовы для развіцця. Юныя таленты спяваюць і танцуюць, дэманструюць поспехі ў спорце і авіямадэляванні і прадстаўляюць Рэспубліку Беларусь на міжнародных конкурсах, алімпіядах, спаборніцтвах. Важна пераканаць кожнага вучня, што, прыклаўшы намаганні, ён таксама здольны дабіцца поспехаў у жыцці. Думаю, менавіта пра гэта вы разважалі сёлета на першым уроку, тэма якога гучала так: “На цябе, наша моладзь, надзея”.

Добрага вам старту, паважаныя педагогі! Няхай новы навучальны год прынясе ў кожную ўстанову адукацыі значныя поспехі. Зычу, каб ваша жаданне заставацца педагогам і ўдасканальвацца з часам толькі ўмацоўвалася.

Библиотека детских журналов
Белорусский интернет-портал о домашних животных
Детский правовой сайт
Ахова птушак Бацькаўшчыны
Большой театр оперы и балета
Разработка сайта: БЕЛТА