Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Учредитель - Министерство образования РБ
june,22 2018 friday

"ПAЧАТКОВАЯ ШКОЛА" № 11'15

№11
Змест
Змест

Наколькі прэстыжнай з'яўляецца прафесія настаўніка ў сучасным грамадстве? На гэта складанае пытанне і самі педагогі не дадуць адназначнага адказу. Аб павышэнні статусу педагога, яго ролі ў жыцці грамадства, вядома, гаворыцца шмат, асабліва калі для гэтага выпадае нагода — пачатак або заканчэнне навучальнага года, дзень настаўніка ці якая іншая знамянальная дата. Магчыма, хтосьці скажа, што ў першую чаргу трэба даць настаўніку адпаведную заработную плату — і прэстыж прафесіі ўзляціць! Супраць годнай зарплаты нічога не маю, але хутчэй за ўсё не гэта вырашыць агучаную праблему.

У вашым калектыве, напэўна, ёсць маладыя настаўнікі. Як іх затрымаць? Як далучыць да складанай, але такой цікавай і карыснай для грамадства працы? На мой погляд, моладзь трэба заахвочваць, матываваць да павышэння прафесійнага ўзроўню. Няхай пачынаючыя педагогі яшчэ слаба спраўляюцца з дысцыплінай у класе, а іх урокі пакуль не маюць такога высокага каэфіцыента карыснай дзейнасці, як у старэйшых калег, але паспрабуем разам знайсці і станоўчыя моманты ў статусе маладога педагога. Ён прыйшоў з новымі ведамі, а, як вядома, любая навука развіваецца, у тым ліку і педагогіка. І, безумоўна, багаж ведаў маладога спецыяліста адпавядае апошнім дасягненням у педагагічнай галіне і скла­дзены з розных інавацый. Новаспечаны настаўнік губляецца ў моры сваіх багатых, але пакуль не вельмі добра сістэматызаваных ведаў —
і тут яму трэба дапамагчы. Як кажуць, маладосць — гэта той недахоп, які вельмі хутка мінае. Заўважым яго таленты, адзначым на нарадзе, падкрэслім першыя поспехі, дадзім магчымасць расправіць крылы. Вера ў чалавека часам робіць цуды — перш-наперш маладому педагогу важна самому паверыць у свае сілы, здольнасці. Гэта паспрыяе і яго прафесійнаму росту, і стварэнню псіхалагічнага камфорту ва ўстанове адукацыі. Ад добрых адносін у калектыве ў першую чаргу выйграюць дзеці — тыя, для каго, уласна кажучы, і ладзіцца адукацыйны працэс.

Мы ж, у сваю чаргу, таксама імкнёмся павышаць прэстыж прафесіі, дапамагаць маладому спецыялісту, стымуляваць яго да прафесійнага росту. Сёлета адкрылі новую рубрыку — “Маладому спецыялісту”, а зараз ладзім конкурс для гэтай катэгорыі настаўнікаў (гл. палажэнне аб конкурсе на с. 36). У конкурсе будуць удзельнічаць не толькі дыпламаваныя педагогі, а і студэнты выпускных курсаў.

Калі мы з вамі запалім новыя зорачкі, то гэта і будзе крокам да павышэння прэстыжу прафесіі — захапіўшыся справай, малады настаўнік панясе святло да сваіх вучняў і ў педагагічны калектыў.

“Калі зоркі запальваюць, значыць, гэта некаму трэба!” Паспрыяйце, каб яны запальваліся побач!

Библиотека детских журналов
Белорусский интернет-портал о домашних животных
Детский правовой сайт
Ахова птушак Бацькаўшчыны
Большой театр оперы и балета
Разработка сайта: БЕЛТА