Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Учредитель - Министерство образования РБ
june,22 2018 friday

"ПAЧАТКОВАЯ ШКОЛА" № 10'14

№10
Змест
Змест Дарагія педагогі! Зусім нядаўна мы ўсе разам адзначалі прафесійнае свята — Дзень настаўніка. Былі вялікія букеты руж і сціплыя кветкі з вясковых агародчыкаў, высакамоўныя віншаванні і шчырыя словы падзякі ад бацькоў вучняў і іх саміх. Свята прайшло. Віруе штодзённае настаўніцкае жыццё з яго шматлікімі клопатамі: сшыткамі, падрыхтоўкай да ўрокаў і адкрытых мерапрыемстваў, справаздачамі, бацькоўскімі сходамі, наведваннем сем’яў вучняў... Апошнім часам шмат гавораць пра тое, што прафесія настаўніка перастала быць прэстыжнай. Маўляў, некалі настаўнік быў паважаным чалавекам, асабліва ў вёсцы. Дык што здарылася? Ці праўда, што чалавека такой неабходнай прафесіі перасталі паважаць? Мне здаецца, галоўнае, што вылучае добрага настаўніка, гэта станоўчы адказ на пытанне: “Ці люблю я сваю прафесію і дзяцей?” А ў тых педагагічных установах, дзе пануе атмасфера ўзаемапавагі, дзе адміністрацыя шануе кожнага настаўніка за тое, што ён з любоўю ставіцца да дзяцей і сумленна выконвае свае прафесійныя абавязкі, — там і бацькі вучняў паважліва адносяцца да педагогаў. А зараз пра тых шматлікіх шчасліўчыкаў, што прыйшлі ў прафесію па прызванні. Вы штодзень атрымліваеце значны зарад пазітыўнай энергіі ад сваіх вучняў. Вы вучыце іх і вучыцеся самі. Вы паважаеце сваіх выхаванцаў і паважаеце сябе. І колькі б выпускаў ні было ўжо на вашым педагагічным рахунку, новыя вучні — іншыя, і вы разумееце, што трэба і самому ўвесь час здабываць новыя веды. І гэта добры стымул ісці наперад, бо няма межаў дасканаласці. Педагог — адна з найбольш творчых прафесій. Параўнаць яе можна хіба што з прафесіяй артыста. Настаўніку таксама вельмі патрэбны ўменні пераўвасабляцца, спяваць, добра трымацца перад аўдыторыяй, быць рытарам. Педагог яшчэ і псіхолаг, і дыпламат, і мастак, і рэжысёр, і стыліст... Узнагарода самаадданаму педагогу — не апладысменты, а шчырая ўдзячнасць выпускнікоў, якім ён не толькі даваў веды, а яшчэ дапамог стаць Асобай. А чым вымяраецца маральнае задавальненне, што атрымлівае педагог, займаючыся справай па душы?! Павышэнне прэстыжу прафесіі педагога залежыць ад кожнага з нас. У часопісе “Пачатковая школа” № 3/2013 мы распачалі праект “Прафесіі”, прысвяціўшы першы выпуск Яго Вялікасці Настаўніку. Днямі ля ўвахода ў галоўны корпус педуніверсітэта адкрыўся помнік першай настаўніцы — і гэта таксама паказчык важнасці і прэстыжнасці прафесіі! У гэтым нумары мы друкуем блок матэрыялаў, прысвечаных 100-гадоваму юбілею Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Слава гэтай вядучай педагагічнай ВНУ — высокапрафесійныя таленавітыя кадры і шматлікія выпускнікі, якія праслаўляюць сваю “альма-матар” у Беларусі і за яе межамі. Як выпускніца гэтай навучальнай установы хачу падзякаваць былым і сённяшнім выкладчыкам за грунтоўныя веды і жыццёвы вопыт, якімі яны шчыра дзеляцца з кожным новым пакаленнем педагогаў!
Библиотека детских журналов
Белорусский интернет-портал о домашних животных
Детский правовой сайт
Ахова птушак Бацькаўшчыны
Большой театр оперы и балета
Разработка сайта: БЕЛТА