Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Учредитель - Министерство образования РБ
june,22 2018 friday

"ПAЧАТКОВАЯ ШКОЛА" № 12'14

№12
Змест
Змест Паважаныя чытачы! Вось і завяршаецца яшчэ адзін год. Час падводзіць вынікі. Якім жа ён быў, год 2014-ты, для педагогаў? Значнай падзеяй стала правядзенне ў Мінску III з’езда настаўнікаў краін СНД, на які прыехала 500 прадстаўнікоў розных педагагічных спецыяльнасцей. Два папярэднія з’езды прайшлі ў Астане і Ерэване. Запомніцца адыходзячы год і конкурсам “Настаўнік года”. Ганаровае званне сёлета заваяваў настаўнік гісторыі СШ № 11 г. Маладзечна В. Э. Жук. Пачатковую адукацыю годна прадставілі педагогі з усіх абласцей краіны. Пераможцай у гэтай намінацыі прызнана С. У. Мацулевіч, настаўніца СШ № 3 г. Глыбокае. Яе напрацоўкі з’явяцца на старонках “Пачатковай школы” ў новым годзе. Напрыканцы года педагагічная грамадскасць далучылася да віншавання ў адрас адной з найстарэйшых педагагічных устаноў — з нагоды 100-годдзя БДПУ імя М. Танка ладзіліся шматлікія мерапрыемствы. З 1 верасня павысіліся надбаўкі за кваліфікацыйную катэгорыю. Такім чынам, паважаныя, уздымаць свой прафесійны ўзровень цяпер яшчэ і эканамічна выгадна. І тут вашы памочнікі — кнігі серыі “Кваліфікацыйны экзамен” выдавецтва “Пачатковая школа” і матэрыялы нашага часопіса. На працягу вось ужо чатырох гадоў мы адкрываем для сваіх чытачоў творча працуючыя педагагічныя ўстановы. У рубрыцы “Адрасы перадавога вопыту” сёлета былі прадстаўлены калектывы Мокраўскага ДС — СШ Пружанскага раёна, СШ № 1 г. Нясвіжа, гімназіі г. Смаргоні, Сідаравіцкага ДС — СШ Магілёўскага раёна, гімназіі № 23 г. Мінска, гімназіі № 7 г. Віцебска. У кожным блоку прыводзяцца нумары тэлефонаў і электронны адрас для зваротнай сувязі. Тэлефануйце адзін аднаму — зносіны з творчымі і пазітыўнымі людзьмі вельмі карысныя для кожнага настаўніка. 2014 год у нашым выдавецтве прайшоў пад знакам роднай мовы. Вам у дапамогу, дарагія педагогі, было прапанавана шмат матэрыялаў, закліканых абудзіць цікавасць малодшых школьнікаў да беларускай мовы, спрыяць іх практычнаму авалоданню беларускім маўленнем. На замацаванне ведаў накіраваны інтэрактыўныя заданні, змешчаныя на дыску, якія можна выкарыстоўваць і на ўроках, і ў дамашніх умовах. Значную ўвагу надавалі мы актыўнай ацэнцы, якая матывуе вучняў на здабыванне ведаў, а не на атрыманне высокіх балаў. Гэты напрамак дзейнасці педагогаў на прыкладзе прадмета “Чалавек і свет” будзе разглядаць аўтар падручніка ў першых нумарах 2015 г. Знойдзеце вы на старонках нашага часопіса запатрабаваныя творчымі педагогамі алімпіядныя заданні, стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі. Нашы планы нараджаюцца паводле вашых запытаў. Тэлефануйце, пішыце, заходзьце на сайт выдавецтва ці проста да нас у госці, разам абмяркуем набалелыя праблемы. І беражыце сваё здароўе — гэта аснова для плёну, прыемных зносін, жадання ствараць. Няхай у наступным годзе спраўдзяцца вашы мары! З Новым годам вас, дарагія настаўнікі! Да сустрэч на старонках ча­­сопіса і ў вашых установах адукацыі!
Библиотека детских журналов
Белорусский интернет-портал о домашних животных
Детский правовой сайт
Ахова птушак Бацькаўшчыны
Большой театр оперы и балета
Разработка сайта: БЕЛТА