Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Учредитель - Министерство образования РБ
june,22 2018 friday

"ПAЧАТКОВАЯ ШКОЛА" № 7'17

№7
Змест
Змест  

  Да новага навучальнага года на­за­паш­ваем ма­тэ­рыя­лы па ўсіх ву­чэб­ных прад­ме­тах, рас­пра­ца­ва­ныя з улікам кам­пе­тэнт­нас­на­га па­ды­ходу. У № 7/2017 гэ­та лі­та­ра­тур­нае чы­тан­не, фі­зіч­ная куль­ту­ра і выяў­лен­чае мас­тацт­ва. У муль­ты­ме­дыйным дадатку змеш­ча­ны ды­дак­тыч­ныя і дыяг­нас­тыч­ныя ма­тэ­рыя­лы па наз­ва­ных прад­ме­тах для I–III кла­саў.

  Пра­цяг­ваем дру­ка­ваць рас­пра­цоў­кі ўро­каў па прад­меце “Ча­ла­век і свет” у I кла­се, пад­рых­та­ва­ныя аў­та­рамі но­вага пад­руч­ніка. На ка­ля­ровай уклад­цы фо­та­ілюст­ра­цыі да гэ­тых уро­каў, якія ад­люстроў­ваюць тры пе­рыя­ды восені – раннюю, залатую і познюю.

  Вопытам выкарыстання элек­трон­нага рэсурсу на ўроках выяў­лен­чага мас­тацт­ва, распрацаванага для вучняў IV класаў, дзеліцца творчы калектыў СШ № 2 імя Масонава г. Свіслачы.

  У рубрыцы “Адрасы перадавога вопыту” настаўнікі СШ № 126 г. Мінска адкрываюць сакрэты эфектыўнага навучання школьнікаў беларускай і рускай мовам.

  На дадатковай укладцы “У дапамогу намесніку дырэктара” сабраны матэрыялы па тэме “Эфектыўнасць работы педагогаў у перыяд выкладання інтэграванага вучэбнага курсу “Уводзіны ў школьнае жыццё” – форма загада кіраўніка ўстановы, план мерапрыемстваў, аналітычная даведка, карта кантролю. Гэты блок дапаможа прааналізаваць работу ўстановы адукацыі па дадзеным накірунку і вызначыць шляхі ўдасканалення.

  Выхаваўчыя мерапрыемствы прадстаўлены квэстам для вучняў II — III класаў, факультатыўнымі заняткамі “Экалагічнае краязнаўства” (тэма “Пчолы”), клубнай гадзінай у ГПД, а таксама гульнямі ў летнім лагеры.

  У рубрыцы “Сустрэча з пісьменнікам” друкуецца ўрок пазакласнага чытання з удзелам А. Зэкава, пабудаваны на яго творах.

  На дыску прапануецца відэасустрэча з гэтым пісьменнікам. Сучасны, стылёвы постар-укладка “З днём ведаў!” ужо хутка будзе вельмі запатрабаваны і актуальны.

Библиотека детских журналов
Белорусский интернет-портал о домашних животных
Детский правовой сайт
Ахова птушак Бацькаўшчыны
Большой театр оперы и балета
Разработка сайта: БЕЛТА