Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Учредитель - Министерство образования РБ
february,19 2018 monday

Анонс

Змест (№ 2' 18)

   У 2018 годзе ў нашай краіне будуць праводзіцца між­на­род­ныя ма­ні­то­рын­га­выя дас­ле­да­ван­ні па ацэн­цы аду­ка­цый­ных да­сяг­нен­няў вуч­няў (PISA). У па­пя­рэд­ніх ну­ма­рах часопіса “Па­чат­ковая школа” ўжо дру­ка­валіся ды­дак­тыч­ныя і дыяг­нас­тыч­ныя за­дан­ні, якія ад­па­вя­даюць пады­хо­дам гэ­тай між­на­род­най праг­рамы. За­раз пра­па­нуем ме­та­дычныя рэ­ка­мен­дацыі па ацэнцы вы­ні­каў ву­чэб­най дзей­насці чац­вёр­та­класнікаў з вы­ка­рыс­тан­нем дыяг­нас­тыч­ных ма­тэ­рыялаў па прад­меце “Матэ­ма­тыка”. Аў­та­ры пра­гра­мы і пад­руч­ніка (М. А. Урбан, Г. Л. Мураўёва) па­даб­ралі задачы з улікам кампетэнтнаснага падыходу, а таксама распрацавалі шаблон апрацоўкі вынікаў кантрольнай работы — ён змешчаны ў мультымедыйным дадатку. Метадычныя рэкамендацыі да правядзення ўрокаў беларускага і рускага літаратурнага чытання для 2 і 3 класаў, а таксама да прадмета “Чалавек і свет” у 1 класе прапануюць аўтары новых падручнікаў – М. В. Жуковіч, Н. У. Антонава, Г. А. Галяш, Т. С. Куцанава, В. С. Варапаева, Г. У. Трафімава, С. А. Трафімаў.

  Карыснай для педагогаў з’яўляецца сістэма практыкаванняў для фарміравання графічных уменняў і навыкаў, у якой прадстаўлены ўсе літары — гэтыя хвілінкі чыстапісання для ўрокаў беларускай мовы падрыхтаваны з апорай на вершы вядомых паэтаў. У рубрыцы “Адрасы перадавога вопыту” педагагічны калектыў гімназіі № 1 г. Жлобіна знаёміць з вопытам падрыхтоўкі і правядзення “перакуленых урокаў”.

  На каляровай укладцы змешчаны постар “Сложение и вычитание в пределах 100”, да яго на старонцы часопіса аўтар-распрацоўшчык Г. М. Бітно дае метадычны каментарый. Гэты дапаможнік спрыяе фарміраванню ў вучняў навыкаў вуснага лічэння, замацаванню паняццяў “цотныя і няцотныя лікі”. На дадатковай укладцы “У дапамогу намесніку дырэктара” прапануецца ўзор напісання аналітычнай інфармацыі паводле праведзенага ўнутрышкольнага кантролю за станам выкладання вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Літаратурнае чытанне”.

  Змест мультымедыйнага дадатку спрыяе павышэнню эфектыўнасці адукацыйнага працэсу:

  •   мультымедыйныя прэзентацыі да матэрыялаў часопіса;
  •   урокі матэматыкі і выяўленчага мастацтва;
  •   прадметныя і сюжэтныя фотаздымкі, літаратурны матэрыял да факультатыўных заняткаў “Вытокі роднай мовы” (II клас);
  •   віртуальная экскурсія ў Нясвіжскі замак;
  •   інтэрактыўныя заданні на замацаванне ведаў аб замках і палацах Беларусі.
Змест (№ 1' 18)

  Працягваем дру­ка­ваць рас­пра­цоўкі ўро­каў лі­та­ра­турнага чы­тан­ня для II і III кла­саў і па прад­меце “Чалавек і свет” у I класе ад аўтараў пад­руч­нікаў.

  У рубрыцы “Метадычная майстэрня” прапануюцца нас­туп­ныя матэрыялы: ці­ка­выя метады і прыёмы па раз­віц­ці крытычнага мыс­лен­ня; сты­му­люючыя за­нят­кі па ма­тэ­ма­тыцы; урокі рус­кай мовы – знаёмства з зай­мен­нікам, а таксама падрыхтоўка да напісання сачынення па тэме “Вясна”; моўны трэнажор для вырашэння праблем пры чытанні цвёрдых і мяккіх зычных і правільным іх напісанні; урок літаратурнага чытання па творах А. Барто; інтэлектуальная гульня “Брэйн-рынг” на замацаванне ведаў па тэмах “Звяры” і “Змеі”; парады метадыста па выкарыстанні матэрыялаў часопісаў серыі “Отличник”.

  Артыкул “Навуковага парталу” прапануе шляхі авалодання лічэннем малодшымі школьнікамі з парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні) ва ўмовах інтэграванага навучання.

  Да свята 8 Сакавіка падрыхтавана распрацоўка сцэнарыя з выкарыстаннем вершаў беларускіх дзіцячых паэтаў, прысвечаных матулям і бабулям.

  На дадатковай укладцы – майстар-клас па развіцці творчага патэнцыялу вучняў на ўроках літаратурнага

  На дыску – урокі з прэзентацыямі: навучанне грамаце, знаёмства з зычнымі гукамі [х], [х’], руская мова, правапіс раздзяляльнага цвёрдага знака; а таксама літаратурны матэрыял і фотаілюстрацыі да факультатыўных заняткаў “Вытокі роднай мовы” па тэмах “Кусты і кусцікі”, “Грыбы”, “Жывёлы лесу”.

Змест (№ 12' 17)

  Працягваем друкаваць распрацоўкі ўрокаў лі­та­ратурнага чытання для II і III класаў, а так­са­ма па прадмеце “Ча­ла­век і свет” у I класе ад аў­та­раў падручнікаў.

  У рубрыцы “Метадычная майстэрня” прапануюцца нас­туп­ныя ма­тэ­рыя­лы: вучэбныя заданні па літаратурным чытанні, моўны трэнажор для карэкцыі цвёрдых і мяккіх зычных у рускім маўленні, урокі па прадмеце “Чалавек і свет” у II класе (тэма “Птушкі”) і матэматыкі ў IV класе (тэма “Мно­жан­не круглых лікаў на адназначны лік”), фа­культатыўныя заняткі па лепцы ў III класе і ма­ля­ванні ў II класе. У гэ­тай жа руб­рыцы за­вяршаецца блок ма­тэ­рыялаў па гендэрным выхаванні малодшых школьнікаў.

  Пасяджэнне метадычнага аб’яднання, прадстаўленае на дадатковай укладцы “У дапамогу намесніку дырэктара”, дапамагае настаўнікам вызначыць шляхі ўдас­ка­на­лення ўласнага творчага майстэрства і спрыяе росту педагагічнага пра­фе­сіяналізму. На каляровай укладцы прапануюцца прадметныя і сюжэтныя малюнкі да факультатыўнага курса “Вытокі роднай мовы” ў II класе.

  Багатае напаўненне мультымедыйнага дадатку. У нашай пастаяннай рубрыцы “Сустрэча з пісьменнікам” мы ўжо пазнаёмілі з дваццацю беларускімі дзіцячымі пісьменнікамі, чые творы змешчаны ў падручніках для пачатковай школы. Гэтым разам чытач часопіса “Пачатковае школа” мае магчымасць пабываць на сустрэчы з Янінай Жабко і паслухаць вершы на беларускай і рускай мовах ад аўтара. Скарбонка творчага педагога папоўніцца арыгінальнымі распрацоўкамі, сярод якіх:

  •   урок беларускай мовы ў III класе; урок матэматыкі ў I класе;
  •   урок музыкі ў III класе;
  •   завочная экскурсія па сталіцы Беларусі; бліцтурнір “Кнігі-юбіляры – 2017”;
  •   а таксама анлайн-праект па чытанні з актыўнымі спасылкамі.

Змест часопіса за 2017 год

Библиотека детских журналов
Белорусский интернет-портал о домашних животных
Детский правовой сайт
Ахова птушак Бацькаўшчыны
Большой театр оперы и балета
Разработка сайта: БЕЛТА