Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Учредитель - Министерство образования РБ
october,17 2017 tuesday
Главная - Методические журналы - "БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ ЧАСОПІС"

"БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ ЧАСОПІС" № 2'17

№2
Змест
Змест

Паважаныя чытачы! Дарагія сябры!

Пазнаёмім вас з лютаўскім нумарам часопіса. Адкрывае яго артыкул Тадэвуша Навагродскага "Традыцыйныя сямейныя традыцыі беларусаў", у якім раскрываецца сімвалічна-сакральнае значэнне вясельных, радзінных і памінальных трапез. Аўтар разглядае правілы іх правядзення, прасочвае рэгіянальныя адрозненні, адзначае найбольш распаўсюджаныя стравы, што падаваліся падчас гэтых трапез. Падкрэсліваецца важнасць сямейных трапез для выхавання малодшага пакалення, перадачы яму сямейных і народных традыцый.

У матэрыяле Галіны Флікоп-Світа "Іканастас Успенскага сабора ў Жыровічах: новыя звесткі па пытанні атрыбуцыі" праводзіцца даследаванне гісторыі стварэння названага іканастаса, якое абапіраецца на нядаўна выяўленыя звесткі. Аўтар прыходзіць да высновы, што жыровіцкі іканастас быў створаны ў 1676 годзе майстрам-разьбяром Янам Радванскім па замове маршалка вялікага літоўскага Аляксандра Гілярыя Палубінскага.

Далей друкуецца нарыс Эмануіла Іофе "Аляксандр Мяснікоў і яго роля ў гісторыі Беларусі". У ім аўтар звяртаецца да жыцця і дзейнасці вядомага савецкага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Аляксандра Фёдаравіча Мяснікова. Асаблівая ўвага надаецца беларускім старонкам яго біяграфіі.

Наступная публікацыя, падрыхтаваная Аляксадрам Гужалоўскім, "Лютаўскае ўзброенае паўстанне 1917 года ў Петраградзе вачыма беларускі Юліі Бібіла", прысвечана падзеям Лютаўскай рэвалюцыі ў Расійскай Імперыі 1917 года, 100-годдзе якой адзначаецца сёлета. Друкуецца фрагмент з успамінаў вядомай дзяячкі беларускай культуры Юліі Бібіла аб падзеях першых дзён рэвалюцыі. Прыводзіцца кароткая біяграфія аўтаркі ўспамінаў і каментарыі да іх.

Далей публікуецца інфармацыйны матэрыял Алены Карпенка "Радзівілы: лёсы краіны і роду", у якім расказваецца аб аднайменнай выставе, што адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь 14 лютага 2017 года. На выставе прадстаўлены партрэты, гравюры, медалі, мастацкія тканіны са збору нашчадка знакамітага магнацкага роду Радзівілаў — Мацея Радзівіла.

У метадычным блоку часопіса традыцыйна прадстаўлены распрацоўкі ўрокаў: Таццяны Сурконт "Итоговое обобщение по курсу "История Древнего мира" в форме интеллектуальной игры "Счастливый случай" (сусветная гісторыя, V клас); Уладзіслава Шарапава "Рэнесансавая культура ў ВКЛ у першай палове ХVІ ст." (гісторыя Беларусі,VІІ клас); Таццяны Мелехавай "Эканамічная стабілізацыя ў другой палове ХVІІІ ст." (гісторыя Беларусі, VІІІ клас); Галіны Руціч "Отмена крепостного права" (гісторыя Беларусі, ІХ клас).

Завяршае метадычны блок часопіса публікацыя Сяргея Герасімовіча "Прыклады заданняў для трэцяга экзаменацыйнага пытання па гісторыі Беларусі на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі", у якой прапаноўваюцца варыянты падобных заданняў.

Библиотека детских журналов
Белорусский интернет-портал о домашних животных
Детский правовой сайт
Ахова птушак Бацькаўшчыны
Большой театр оперы и балета
Разработка сайта: БЕЛТА