Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Учредитель - Министерство образования РБ
may,29 2017 monday
Главная - Новости - Новости издательства

Новости издательства

Круглы стол у Салігорску

28 кастрычніка на базе СШ № 4 г. Салігорска адбыўся круглы стол на тэму : “Супрацоўніцтва ўстаноў адукацыі з педагагічнымі СМІ як сродак павышэння прафесійнага майстэрства педагогаў”. Перад намеснікамі дырэктара па вучэбнай і па выхаваўчай рабоце выступілі загадчык рэдакцыі часопіса “Пачатковая школа” А. Г. Сугака і вядучы рэдактар часопіса “Выхаванне і дадатковая адукацыя” Н. М. Янушэвіч.

Метадыст ВМК Салігорскага аддзела адукацыі, спорту і турызму Л. М. Крывулька прааналізавала праведзенае папярэдне анкетаванне па змесце названых выданняў. Намеснікі дырэктара з разлічных устаноў адукацыі Салігорска і Салігорскага раёна (Н. В. Журавель, СШ № 4, Н. С. Арлова, СШ № 3, В. Л. Калеснікава, СШ №5, А. В. Назарчук, СШ № 1, Г. І. Дзялендзік, СШ № 10, А. Л. Данілевіч, Старобінская СШ, Л. М. Даліда, Гоцкі ДС — СШ), а таксама дырэктар Цэнтра ТДІМ Салігорскага раёна А. А. Кукліцкая падзяліліся сваім адметным вопытам і прапанавалі яго для публікацыі ў навукова-метадычных часопісах выдавецтва “Пачатковая школа”.

Была праведзена віктарына паводле матэрыялаў часопіса “Выхаванне і дадатковая адукацыя”. Педагогі мелі магчымасць набыць навукова-метадычныя і дзіцячыя часопісы, дапаможнікі, вучэбную і дзіцячую літаратуру выдавецтва “Пачатковая школа”.

Библиотека детских журналов
Белорусский интернет-портал о домашних животных
Детский правовой сайт
Ахова птушак Бацькаўшчыны
Большой театр оперы и балета
Разработка сайта: БЕЛТА