Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Учредитель - Министерство образования РБ
april,26 2018 thursday
Главная - Новости - Новости издательства

Новости издательства

Cустрэча ў Барысаўскай беларускамоўнай гімназіі

Днямі супрацоўнікі выдавецтва “Пачатковая школа” пазнаёміліся з калектывам беларускамоўнай гімназіі № 2 г. Барысава, абмеркавалі накірункі ўзаемадзеяння. Загадчык рэдакцыі часопіса “Пачатковая школа” А. Г. Сугака расказала настаўнікам з горада Барысава і Барысаўскага раёна аб важных метадычных матэрыялах, падрыхтаваных да друку ў бліжэйшых нумарах, а найбольш актыўныя і матываваныя педагогі запоўнілі анкеты, у якіх акрэслілі праблемы, што іх хвалююць.

Ужо на працягу васьмі гадоў на старонках часопіса «Пачатковая школа” працуе рубрыка “Адрасы перадавога вопыту”. Дзякуючы ёй для педагагічнай грамадскасці адкрываюцца імёны зорачак – таленавітых, творчых і актыўных настаўнікаў, якія з цягам часу і дзякуючы публікацыям у часопісе “Пачатковая школа” бяруць адну за другой прафесійныя вяршыні. Зорачкі гэтыя сябруюць паміж сабой у сацыяльных сетках, вучацца адзін у аднаго, падтрымліваюць і натхняюць калег.

Такія сустрэчы, як у Барысаве, усім нам вельмі неабходны, бо жывыя зносіны ўзбагачаюць новымі ведамі і станоўчымі эмоцыямі.

 

Библиотека детских журналов
Белорусский интернет-портал о домашних животных
Детский правовой сайт
Ахова птушак Бацькаўшчыны
Большой театр оперы и балета
Разработка сайта: БЕЛТА