Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Издательство Пачатковая школа
Учредитель - Министерство образования РБ
may,29 2017 monday
Главная - Методические журналы "Пачатковая школа"

Методические журналы "Пачатковая школа" № 4'17

№4
Змест
Змест

   
   
 Нягледзячы на тое што на­вучальны год заканчваецца, са­мы час падумаць пра ме­та­дыч­нае забеспячэнне аду­ка­цый­нага працэсу ў новым на­ву­чаль­ным годзе. На ста­рон­ках красавіцкага нумара вы зной­дзе­це матэрыялы, якія пра­дуг­леджваюць кам­пе­тэнт­нас­ны падыход у на­ву­чан­ні малодшых школь­ні­каў.

   Аўтары падручнікаў і вя­до­мыя метадысты пра­па­нуюць дыдактычныя і дыяг­нас­тыч­ныя матэрыялы: да ўро­каў бела­рус­кай мовы ў 3 класе; да ўрокаў рускай мовы ў 2 класе; да ўрокаў лі­та­ра­турнага чы­тан­ня ў 2 класе; а таксама прыклады выкарыстання кампетэнтнасных заданняў пры навучанні прадмету “Чалавек і свет”.

   У рубрыцы “Адрасы перадавога вопыту” знаёмім з напрацоўкамі педагогаў СШ № 40 г. Магілёва. На ўроку матэматыкі чацвёртакласнікі вучацца рашаць задачы на рух у процілеглых напрамках, пры вывучэнні тэмы “Багацці нетраў роднай зямлі” (“Чалавек і свет”, 3 клас) вучні набываюць веды аб карысных выкапнях і знаходжанні радовішчаў на карце Беларусі. На факультатыўным занятку “Паход у магазін” школьнікі адкрываюць сакрэты інфармацыі на этыкетках харчовых прадуктаў (дата вырабу, тэрмін захоўвання, каларыйнасць, складнікі, краіна-вытворца), замацоўваюць веды аб размеркаванні тавараў па аддзелах, а таксама аб прафесіях людзей, што працуюць у магазіне. На “перакуленым” бацькоўскім сходзе педагог дапамагае бацькам вучняў выпрацаваць эфектыўныя прыёмы навучання дзяцей навыкам бяспечных паводзін у розных жыццёвых сітуацыях.

   Рубрыка “Конкурс” змяшчае матэрыялы прызёраў II конкурсу “Творчасць маладых педагогаў”, якія атрымалі дыпломы III ступені. Гэта ўрокі літаратурнага чытання ў 2 класе (тэма: “В. Лукша. За што люблю я Новы год”), “Чалавек і свет ” у 2 класе (тэма: “Насякомыя. Матылі”) з мультымедыйнай прэзентацыяй і пазакласнае мерапрыемства “У песнях славім Беларусь”.

   На каляровай укладцы постары да размешчаных у нумары урокаў – “Насякомыя. Матылі” і “Багацці нетраў роднай зямлі”. Багатае напаўненне мае мультымедыйны дадатак. Апроч PDF-фармату ўсяго зместу часопіса, дадатковых матэрыялаў (ілюстрацыі, карткі, мультымедыйныя прэзентацыі) тут прапануюцца ўрокі літаратурнага чытання (“А. Ліндгрэн. Малыш і Карлсан” і “І. Навуменка. Жоржык”) і АБЖ (“Правілы пажарнай бяспекі”), трэнажор па беларускай мове “Правапіс т – ц” і кантата А. Чыркуна “Радзіма Беларусь” (словы, ноты, аўдыязапіс).

Библиотека детских журналов
Белорусский интернет-портал о домашних животных
Детский правовой сайт
Ахова птушак Бацькаўшчыны
Большой театр оперы и балета
Разработка сайта: БЕЛТА