Новая кніга вядомай беларускай пісьменніцы Алены Масла і мастачкі Аксаны Аракчэевай прысвечана таямнічаму і захапляльнаму свету беларускіх балот. У займальнай форме аўтар знаёміць дзяцей з асаблівасцямі ўтварэння балотамі, іх відамі і значэннем у прыродзе. Асобнае месца ў кнізе адведзена знаёмству з жывёльным і раслінным светам балот.
Разам з галоўнымі героямі кнігі -- цікаўным і дасведчаным хлопчыкам Бульбінкам і дзяўчынкай Журавінкай -- маленькія чытачы здзейсняць казачнае падарожжа па балотных абшарах, наведаюць хатку баброў, высветляць, чаму ласі скідаюць рогі і ці можа выдра працаваць карэспандэнткай. Кніга ўтрымлівае таксама простыя кулінарныя рэцэпты, а яшчэ займальную гульню па матывах казачнага падарожжа.
Набыць кнігу
Обзор на книгу "Балотныя прыгоды. Цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі"
3 июня 2019