16 мая ў 11.00 у адноўленнай кнігарні «Дом кнігі «Светач» (пр-т Пераможцаў, 11) адбылася прэзентацыя адразу дзвюх кніг Віктара Кажуры — «Азбука ў вершах і малюнках» і «Маленькая азбука вялікай краіны»! Гасцей чакала шмат розных цікавасцей — вясёлыя гульні, падарункі ўсім і, канешне, розыгрыш кніг.
«Азбука вялікай краіны» і «Азбука ў вершах і малюнках» гэта кнігі з прыгожымі малюнкамі на кожную літару алфавіта, якія адлюстроўваць факты, падзеі і з’явы, па якіх мы можам расказаць пра нашу краіну. Абавязкова спадабаецца маленькім беларусам і беларусачкам!
“Калі я пісаў гэтыя кнігі, — прыгадвае аўтар, — цёпла і хораша было на душы, бо побач была мая ўнучка Ангелінка, шчабятлівая дзяўчынка, якая толькі адкрывала свет. А свет наш надзвычай цікавы і багаты. Таму хацелася б, каб яго адкрыццё пачыналася на роднай мове, праз роднае слова”.
Набывайце кніжку кнігарнях "Белкнігі", у інтэрнэт-краме нашага выдавецтва pshop.by і вучыце дзетак роднай мове!