Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч (26.11.1930 — 25.07.1984) нарадзіўся у горадзе Оршы. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў у дзіцячых дамах у эвакуацыі. У1954 г. скончыўфілалагічны факультэт Кіеўскага універсітэта. Працаваў настаўнікам. Вучыўся на Вышэйшых літаратурных курсах (1959 — I960) і Вышэйшых сцэнарных курсах (1961 — 1962) у Маскве. Дэбютаваў у друку з вершам “Машэка” ў 1955 г. Выйшлі зборнікі паэзіі, апавяданняў, романы (многія экранізаваны), п'есы. Дзецям адрасаваны зборнікі "Казкі" (1975), нарысы “Беловежская пушча” (1975), “Зямля пад белымі крыламі” (1977). У 1984 г. пісьменніку прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа.
Публікацыі пра пісьменніка
Пясняр Зямлі пад белымі крыламі
Класік. Рамантык. Казачнік
Уладзімір Караткевіч як настаўнік
"Для мяне ён проста Валодзя..."
"Хай шлях даўгі ты не дасі мне, доля..."
Творчасць
Заяц варыць піва (п'еса ў 2 дзеях па матывах вершаў і казак У.Караткевіча)
Жабкі і чарапашка (п'еса паводле казкі У.Караткевіча і дзіцячых гульняў)
Подзвіг Францыска Скарыны
Казкі Ўладзіміра Караткевіча