Бацька, Шыёнак Георгій Сямёнавіч, — заслужаны настаўнік Беларусі, 30 гадоў быў дырэктарам Вяляціцкай сярэдняй школы. Маці — Леакадзія Баляславаўна — таксама настаўнічала ў гэтай школе. У 1954 годзе Яніна закончыла дзясяты клас і паступіла на трэці курс Барысаўскага педагагічнага вучылішча. У 1956 годзе пачала сваю педагагічную дзейнасць настаўніцай пачатковых класаў, потым працавала настаўніцай музыкі і спеваў у г. Барысаве 8 гадоў. Пасля пераезду на пастаяннае месца жыхарства ў Мінск Яніна Георгіеўна назаўсёды звязала свой лёс з дашкольнай педагогікай. Сваё педагагічнае прызнанне яна бачыла ў музычным выхаванні маленькіх дзяцей.
У 1963 годзе закончыла Маскоўскі вочна-завочны універсітэт мастацтва (інструмент — баян). У 1968 годзе — пятую мінскую вячэрнюю музычную школу па класу фартэпіяна. Мае дзвюх дзяцей.
Музыка і паэзія жылі ў душы Яніны Георгіеўны з самага маленства.
Першы верш яна напісала ў 10 гадоў. 3 юнацтва і па сённяшні дзень усім сваім сябрам і знаёмым піша віншавальныя песні і вершы. Працуючы музычным кіраўніком у дзіцячай установе і рыхтуючы са сваімі выхавальнікамі чарговы ранішнік ці свята, яна сама стварала вершы, сцэнарыі, песні, танцы, карагоды, таму што цяжка было знайсці нешта новае ў старых рэпертуарных зборніках.
У 1990 годзе ўбачыў свет першы беларускамоўны музычны зборнік Я. Жабко «Усе поры года я вельмі чакаю», рэкамендаваны навукова-метадычным цэнтрам вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Міністэрства адукакцыі Рэспублікі Беларусь.
Сёння ў яе творчай скарбонцы 15 зборнікаў (9 музычных і 6 паэтычных).
На пасадзе музычнага кіраўніка Яніна Жабко адпрацвала 30 гадоў у дашкольнай установе. Таму паэтычную творчасць і песні размяркоўвае цыкламі — па порах года, так, як ідзе праца ў дашкольных і школьных установах.
У многіх зборніках яна выступае як сааўтар.
Друкуецца ў часопісах і газетах.
У праграме па музычнаму выхаванню для дзяцей дзіцячага ўзросту змешчаны яе 57 музычных твораў.
Словы да музыкі песень піша сама.
Публікацыі
«Край мой любiмы»
«Музыка на усе жыцце»
Да апошняй жыццевай сцяжынкi»
«Капелькi»
«Первые песенки»: все такие маленькие, да какие удаленькие
«В мире волшебных красот»
Янiна Жабко: «Музыка — вясна маей душы»