Конкурс да 85-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна арганізавала і правяла Нацыянальная бібліятэка Беларусі пры інфармацыйнай падтрымцы часопіса “Выхаванне і дадатковая адукацыя”. Удзельнікамі сталі вучні IV—XI класаў з усёй краіны. Кожны прапанаваў дзве творчыя работы: мастацкі аздоблены плакат з цытатай славутага майстра слова і невялікае эсэ з тлумачэннем, чаму менавіта гэта цытата была абрана.
Праведзены конкурс паказаў, што сучасным дзецям цікавая нацыянальная паэзія, яны адчуваюць глыбіню мастацкага вобразу, створанага на роднай мове, імкнуцца выказаць сябе, свае пачуцці ва ўласных тэкстах па-беларуску.
Рэдакцыя часопіса з задавальненнем знаёмілася з работамі, дасланымі на конкурс. Усе іх аўтары будуць адзначаны памятнымі дыпломамі. Дзясятка лепшых — спецыяльнымі прызамі. А тройка пераможцаў — галоўнымі прызамі і ганаровымі дыпломамі.
Віншуем усіх, хто меў дачыненне да гэтага творчага праекту і атрымаў сапраўднае задавальненне ад слова майстра і свежага прачытання яго нашымі дзецьмі — таленавітымі, удумлівымі, нязмушанымі.
З радасцю прадстаўляем пераможцаў, якіх назвала кампетэнтнае журы, і іх творчыя работы.
Плакаты прадстаўлены на КАЛЯРОВАЙ УКЛАДЦЫ часопіса.
Творчыя работы конкурсу "Жывое слова на мове маёй" глядзіце ў дакуменце
Вынікі конкурсу "Жывое слова на мове маёй" глядзіце ў дакуменце