Юбілей часопіса "Пачатковая школа"
Паважаныя настаўнікі, аўтары, чытачы і прыхільнікі навукова-метадычнага часопіса “Пачатковая школа”!
У нас ёсць добрая навіна: у студзені часопіс адзначае свой 30-гадовы юбілей! Мы вельмі удзячныя вам за тое, што ўвесь час вы знаходзіцеся побач з намі, дасылаеце матэрыялы, выказваеце прапановы, рэалізуеце на практыцы нашы ідэі, прыслухоўваецеся да парад спецыялістаў, якія друкуюцца на старонках выдання.
Напярэдадні святочнай даты кожны наш чытач мае магчымасць павіншаваць часопіс. Для гэтага дастаткова напісаць невялікі зварот да рэдакцыі з адлюстраваннем ролі навукова-метадычнага выдання ў прафесійным жыцці. Даслаць віншаванне можна на электронны адрас рэдакцыі chas-psh@inbox.ru ці на pshtrade@tut.by з пазнакай “Юбілей ПШ”.
Вашы шчырыя словы і пажаданні мы размесцім на сайце https://p-shkola.by, а некаторыя надрукуем у юбілейным, студзеньскім, нумары часопіса (№ 1/2022).
|
Заказать услугу
|