Навінка ад выдавецтва "Пачатковая школа" — “Балотныя прыгоды. Цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі”.
Аўтарам кнігі стала вядомая беларуская пісьменніца Алена Масла. Яна пачала друкавацца з 10 год, з тых часоў піша казкі для дзяцей і падлеткаў. Друкавалася ў часопісах «Маладосць», «Дзеяслоў», «Вясёлка», газеце «Літаратура і мастацтва» і інш. З’яўляецца аўтарам кніг і шэрагу публікацый у перыёдыцы на тэму развіцця беларускай дзіцячай літаратуры. Алена Масла – сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, лаўрэат літаратурнай прэміі Васіля Віткі, “Залаты купідон”, неаднаразова ўзнагароджана Прызам чытацкіх сімпатый.
Запрашаем усіх на імпрэзу з аўтарам Аленай Масла і мастаком Аксанай Аракчэевай. Сустрэча адбудзецца 11 красавіка а 17-00 у "Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры" на Багдановіча, 13.
Чакаем за кніжнай навінкай і прыемнымі ўражаннямі!
Відэа і мантаж Дар'і Драздовіч.